Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/289

Гэта старонка не была вычытаная

даражыў гэтым выкананнем. Надаючы гэтым прадпісанням зверху асаблівае значэнне, ён лічыў, што ўсё на свеце можна змяніць, але толькі не гэтыя прадпісанні зверху. Абавязкі яго былі ў тым, каб трымаць у казематах, у адзіночным зняволенні палітычных злачынцаў і злачынніц і трымаць гэтых людзей так, што палова з іх на працягу дзесяці год гінула, часткова звар‘яцеўшы, часткова паміраючы з сухотаў і часткова забіваючы сябе: хто голадам, хто шклом разразаючы жылы, хто вешаючыся, хто сам сябе спаліўшы.

Стары генерал ведаў усё гэта, усё гэта адбывалася на яго вачах, але ўсе такія выпадкі не закраналі яго сумлення, таксама як не закраналі яго сумлення няшчасці, якія здараліся ад навальніцы, паводак і т. п. Выпадкі гэтыя адбываліся ў выніку выканання прадпісанняў зверху, у імя гасудара імператара. Прадпісанні-ж гэтыя павінны былі быць няўхільна выкананы, і таму было зусім дарэмна думаць аб выніках такіх прадпісанняў.

Стары генерал і не дазваляў сабе думаць пра такія справы, лічачы сваім патрыятычным, салдацкім абавязкам не думаць, затым, каб не аслабець у выкананні гэтай, дужа значнай, на яго думку, работы.

Раз на тыдзень стары генерал па абавязках службы абыходзіў усе казематы і запытваў у зняволеных, ці не маюць яны якіх-небудзь просьб. Зняволеныя звярталіся да яго з рознымі просьбамі. Ён выслухоўваў іх спакойна, безудзельна і маўкліва і ніколі нічога не выконваў, таму што ўсе просьбы ішлі супроць законапалажэння.

У той час, як Нехлюдаў пад‘язджаў да кватэры старога генерала, куранты гадзінніка на вежы сыгралі тонкімі званочкамі „Коль славен бог“, а потым прабілі дзве гадзіны. Слухаючы гэтыя куранты, Нехлюдаў мімаволі ўспомніў тое, што ён чытаў у запісках дзекабрыстаў, як адгукаецца, штогадзіну паўтараючыся, гэтая салодкая музыка ў душы вечных зняволеных. Стары генерал у той час, як Нехлюдаў пад‘ехаў да пад‘езду яго кватэры, сядзеў у цёмнай гасцінай за інкруставаным столікам і круціў разам з маладым чалавекам, мастаком, братам аднаго з сваіх пад-