Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

чых, якія нясмела шапталіся паміж сабой, бо, відаць, на іх моцна падзейнічала багацце ўбрання залы.

Хутка пасля прысяжных судовы прыстаў аднабаковай хадою вышаў насярэдзіну і голасна, нібы ён хацеў напалохаць прысутных, пракрычаў:

— Суд ідзе!

Усе ўсталі, і на ўзвышэнне залы вышлі суддзі: старшыня са сваімі мускуламі і дзівоснымі бакенбардамі; потым пануры член суда ў залатых якулярах, які цяпер зрабіўся яшчэ больш панурым, бо перад самым паседжаннем ён сустрэў свайго шурына, кандыдата на судовыя пасады, які сказаў яму, што ён быў у сястры, і сястра абвясціла яму, што абеду не будзе.

— Так што, відаць, у шынок паедзем, — сказаў шурын смеючыся.

— Няма нічога смешнага, — сказаў пануры член суда і зрабіўся яшчэ больш панурым.

І, урэшце, трэці член суда, той самы Мацвей Нікіціч, які заўсёды пазніўся, — гэты член быў барадаты чалавек з вялікімі, уніз адцягнутымі, ласкавымі вачыма. Член гэты хварэў на катар страўніка і з сёнешняй раніцы пачаў, як раіў доктар, новы рэжым, і гэты новы рэжым затрымаў яго сёння дома болыш, як звычайна. Цяпер, калі ён уваходзіў на ўзвышэнне, ён меў сур‘ёзны выгляд, таму што ў яго была звычка загадваць усімі магчымымі сродкамі на пытанні, якія ён задаваў сабе. Цяпер ён загадаў, што калі лік крокаў да крэсла ад дзвярэй габінета будзе дзяліцца на тры без рэшты, дык новы рэжым вылечыць яго ад катара, калі-ж не будзе дзяліцца, дык не. Крокаў было дваццаць шэсць, але ён зрабіў маленькі крок і якраз на дваццаць сёмым падышоў да крэсла.

Постаці старшыні і членаў, якія вышлі на ўзвышэнне ў сваіх вышытых залатых каўнерах мундзіраў, былі вельмі самавітымі. Яны самі адчувалі гэта, і ўсе трое, нібы збянтэжаныя сваёй велічнасцю, спяшаючыся і сарамліва апускаючы вочы, селі на свае разбяныя крэслы за накрыты зялёным сукном стол, на якім узвышаўся трохкутны інструмент з арлом, шкляныя вазы, у якіх бываюць у буфетах цукеркі,