Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/295

Гэта старонка не была вычытаная

ходы, накіраваўся налева ў дзверы, на якіх была выбіта лічба года надання чыннасці судовым уставам. Раздзеўшы ў першым пакоі паліто і даведаўшыся ад швейцара, што сенатары ўсе з‘ехаліся, і апошні толькі што прайшоў, Фанарын, спыніўшыся ў сваім фраку і белым гальштуку над белымі грудзьмі, з вясёлай упэўненасцю ўвайшоў у наступны пакой. У гэтым наступным пакоі была направа вялікая шафа, потым стол, а налева вітыя сходні, па якіх ішоў уніз у гэты час элегантны чыноўнік у віцмундзіры з партфелем падпахай. У пакоі звяртаў на сябе ўвагу патрыярхальнага выгляду дзядок з доўгімі белымі валасамі, у пінжаку і шэрых панталонах, каля якога з асаблівай пачцівасцю стаялі два прыслужнікі.

Дзядок з белымі валасамі прайшоў у шафу і знік там. У гэты час Фанарын, убачыўшы таварыша, такога самага, як і ён, адваката, у белым гальштуку і фраку, адразу-ж пачаў з ім жвава гутарыць; Нехлюдаў-жа разглядаў прысутных. Было чалавек 15 публікі, з якіх дзве дамы, адна ў pince-nez маладая і другая сівая. Справа сёнешняя была аб паклёпе ў друку, і таму сабралася больш, як звычайна публікі — усё людзі пераважна з журнальных колаў.

Судовы прыстаў, румяны, прыгожы чалавек, у пышным мундзіры, з паперкай у руцэ падышоў да Фанарына з запытаннем, па якой ён справе, і, даведаўшыся, што па справе Маславай, запісаў нешта і адышоўся. У гэты час дзверы шафы адчыніліся, і адтуль вышаў патрыярхальнага выгляду дзядок, але ўжо не ў пінжаку, а ў абшытым галунамі, з бліскучымі бляхамі на грудзях адзенні, якое рабіла яго падобным да птаха.

Смешны касцюмчык гэты, відавочна, бянтэжыў самога старычка, і ён хутка, хутчэй, чым ён хадзіў звычайна, прайшоў у дзверы, процілеглыя ўваходным.

— Гэта Бэ, шаноўнейшы чалавек, — сказаў Фанарын Нехлюдаву і, пазнаёміўшы яго з сваім калегай, расказаў пра вельмі цікавую, на яго думку, справу, якая павінна была разглядацца.

Справа хутка пачалася, і Нехлюдаў разам з публікай увайшоў налева ў залу паседжанняў. Усе яны, і Фанарын,