Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/299

Гэта старонка не была вычытаная

патомства ўся гэта акалічнасць атрымае зусім новае асвятленне.

— Так, зразумела, — сказаў ён, не слухаючы іх, на словы Вольфа, які звярнуўся да яго.

Бэ слухаў Вольфа з сумным тварам, малюючы гірлянды а паперы, што ляжала перад ім. Бэ быў ліберал самага чыстага закалу. Ён непарушна захоўваў традыцыі шасцідзесятых год і калі і адступаў ад суровай бесстароннасці, дык толькі ў бок ліберальпасці. Так, у цяперашнім выпадку, апрача таго, што акцыянерны дзялец, які скардзіўся на паклёп, быў брудны чалавек, Бэ быў за пакіданне скаргі без вынікаў яшчэ і таму, што гэта абвінавачванне ў паклёпе журналіста было абмежаваннем свабоды друку. Калі Вольф скончыў свае довады, Бэ, не дамаляваўшы гірлянду, з сумам — яму было сумна за тое, што даводзілася даказваць гэткія труізмы — мяккім, прыемным голасам, сцісла, проста і пераканаўча даказаў неабгрунтаванасць скаргі і, схіліўшы галаву з белымі валасамі, пачаў дамалёўваць гірлянду.

Скавароднікаў, які сядзеў супроць Вольфа і ўвесь час збіраў тоўстымі пальцамі бараду і вусы ў рот, адразу-ж, як толькі Бэ перастаў гаварыць, перастаў жаваць сваю бараду і зычным, рыпучым голасам сказаў, што, не гледзячы на тое, што старшыня акцыянернага таварыства вялікая шэльма, ён-бы стаяў за касіраванне прысуду, калі-б былі законныя падставы, але таму, што гэткіх няма, ён далучаецца да думкі Івана Сямёнавіча (Бэ), сказаў ён, радуючыся той шпільцы, якую ён гэтым падсунуў Вольфу. Старшыня далучыўся да думкі Скавароднікава, і справа была вырашана адмоўна.

Вольф быў нездаволен, асабліва тым, што яму як быццам кінулі дакор у нядобрасумленнай прыхільнасці і, прыкідаючыся роўнадушным, адкрыў наступную справу Маславай і заняўся ёю. Сенатары тым часам пазванілі і патрабавалі сабе чаю, і разгаварыліся аб выпадку, які займаў у гэты час, разам з дуэллю Каменскага, усіх пецербуржцаў.

Гэта была справа дырэктара дэпартамента, злоўленага і абвінавачанага ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 995.

— Якая брыдота, — з гідлівасцю сказаў Бэ.