Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/301

Гэта старонка не была вычытаная

Тон сціслай, але моцнай пррамовы Фаанарына быў такі, што ён просіць выбачэння за тое, што намагаецца таго, што паны сенатары са сваёю праніклівасцю і юрыдычнай мудрасцю бачаць і разумеюць лепш за яго, але робіць ён гэта толькі таму, што гэтага патрабуе ўзяты ім на сябе абавязак. Пасля прамовы Фанарына, здавалася, не магло быць ніякага сумнення ў тым, што сенат павінен скасаваць рашэнне суда. Скончыўшы сваю прамову, Фанарын пераможна ўсміхнуўся. Гледзячы на свайго адваката і ўбачыўшы гэтую ўсмешку, Нехлюдаў быў упэўнен, што справа выйграна. Але, зірнуўшы на сенатараў, ён убачыў, што Фанарын усміхаўся і радаваўся адзін. Сенатары і таварыш обер-пракурора не ўсміхаліся і не радаваліся, а мелі выгляд людзей, якім было нудна і якія гаварылі: „чулі мы багата вашага брата, і ўсё гэта не дае карысці“. Яны ўсе, відавочна, здаволіліся толькі тады, калі адвакат скончыў і перастаў дарэмна затрымліваць іх. Адразу-ж пасля сканчэння прамовы адваката старшыня звярнуўся да таварыша обер-пракурора. Селенін сцісла, але дакладна і зразумела выказаўся за тое, каб пакінуць справу без змены, знаходзячы ўсе повады да касацыі негрунтоўнымі. Услед за гэтым сенатары ўсталі і пайшлі на нараду. У пакоі для нарад галасы падзяліліся. Вольф быў за касацыю; Бэ, зразумеўшы, у чым справа, вельмі горача стаяў таксама за касацыю, жыва прадставіўшы таварышам карціну суда і непаразуменне прысяжных, як ён гэта зусім правільна зразумеў; Нікіцін, які, як заўсёды, стаяў за строгасць наогул і за строгую фармальнасць, быў супроць. Уся справа вырашалася голасам Скавароднікава. І гэты голас стаў на бок адмаўлення пераважна таму, што рашэнне Нехлюдава ажаніцца з гэтай жанчынай у імя маральных патрабававняў было ў вышэйшай ступені брыдкім для яго.

Скавароднікаў быў матэрыялістам, дарвіністам і лічыў усякія праявы адцягненай маральнасці або, яшчэ горш, рэлігійнасці, не толькі ганебным вар‘яцтвам, але асабовай для сябе знявагай. Уся гэтая цяганіна з гэтай прастытуткай і прысутнасць тут, у сенаце, яе абаронцы — славутага адваката і самога Нехлюдава былі яму ў вышэйшай ступені