Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/305

Гэта старонка не была вычытаная

гантны і прыгожы і разам з тым надзвычайна праўдзівы і сумленны. Ён вучыўся вельмі добра без асаблівай цяжкасці і без усякага педантызма, атрымліваючы залатыя медалі за пісьмовыя работы.

Ён не на словах толькі, а сапраўды мэтай свайго маладога жыцця ставіў служэнне людзям. Служэнне гэта ён не ўяўляў сабе іначай, як у форме дзяржаўнай службы, і таму, як толькі скончыў курс, ён сістэматычна разгледзеў усе дзейнасці, якім ён мог прысвяціць свае здольнасці, і рашыў, што ён будзе карысней за ўсё ў другім аддзяленні ўласнай канцылярыі, якая загадвала складаннем законаў, і паступіў туды. Але, не гледзячы на самае дакладнае і сумленнае выкананне ўсяго таго, што ад яго патрабавалася, ён не знайшоў у гэтай службе задавальнення сваёй патрэбы быць карысным і не мог выклікаць у сабе ўсведамленне таго, што ён робіць тое, што трэба. Незадаволенасць гэта з прычыны сутычак з вельмі драбязлівым і ганарлівым бліжэйшым начальнікам, гэтак узмацнілася, што ён вышаў з другога аддзялення і перайшоў у сенат. У сенаце яму было лепей, але тое самае ўсведамленне незадаволенасці не пакідала яго.

Ён заўсёды адчуваў, што было зусім не тое, чаго я чакаў і што павінна было быць. Тут, у час службы ў сенаце, яго сваякі выхлапаталі яму прызначэнне камер-юнкерам, і ён павінен быў ехаць у шытым мундзіры, у белым палатняным фартуху, у карэце, дзякаваць розным людзям за тое, што яму далі пасаду лёкая. Як ён ні стараўся, ён ніяк не мог знайсці разумнага тлумачэння гэтай пасады. І ён яшчэ болыш, як на службе, адчуваў, што гэта было „не тое“, а тым часам, з аднаго боку, не мог адмовіцца ад гэтага прызначэння, каб не пакрыўдзіць тых, якія былі ўпэўнены, што яны робяць яму гэтым вялікую прыемнасць, а з другога боку, прызначэнне гэта задавольвала ніжэйшыя ўласцівасці яго натуры, і яму было прыемна бачыць сябе ў люстэрку ў шытым залатым мундзіры і карыстацца той павагай, якую выклікала гэта прызначэнне ў некаторых людзях.

Тое самае здарылася з ім і ў дачыненні да жаніцьбы. Яго ажанілі з пункту гледжання свету вельмі ўдала.