Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/309

Гэта старонка не была вычытаная

яму, яго прызначаюць губернатарам у Сібір. Расказаўшы ўсю гісторыю і ўсю брыдкасць яе, і яшчэ з асаблівым здавальненнем гісторыю аб тым, як пакрадзены рознымі высокапастаўленымі асобамі грошы, сабраныя на той усё яшчэ недабудаваны помнік, паўз які яны праехалі сёння раніцой, і яшчэ пра тое, як палюбоўніца такога-та нажыла мільёны на біржы, і такі-та прадаў, а такі-та купіў жонку, адвакат пачаў яшчэ новае апавяданне аб машэнніцтвах і рознастайных злачынствах вышэйшых чыноў дзяржавы, якія сядзелі не ў астрозе, а на старшынскіх крэслах у розных установах. Расказы гэтыя, запас якіх быў, відавочна, невычэрпны, былі дужа прыемнымі для адваката, паказваючы з поўнай відавочнасцю тое, што сродкі, якія ўжываў ён, адвакат, для здабывання сабе грошай, былі зусім правільныя і нявінныя ў параўнанні з тымі сродкамі, што ўжываліся для той самай мэты вышэйшымі чынамі ў Пецербургу. І таму адвакат вельмі здзівіўся, калі Нехлюдаў, не даслухаўшы яго апошняй гісторыі аб злачынстве вышэйшых чыноў, развітаўся з ім і, узяўшы рамізніка, паехаў дамоў, на ўзбярэжную.

Нехлюдаву было вельмі сумна. Яму было сумна пераважна таму, што адмова сената сцвярджала гэта бязглуздае здзекванне над нявіннай Маславай, і таму, што гэта адмова рабіла яшчэ больш цяжкім яго нязменнае рашэнне злучыць з ёю свой лёс. Сум гэты ўзмацніўся яшчэ ад тых жудасных гісторый пануючага зла, пра якія з гэткай радасцю гаварыў адвакат, і, апрача таго, ён бесперастанку ўспамінаў нядобры, халодны, непрывычны погляд некалі мілага, шчырага, сумленнага Селеніна.

Калі Нехлюдаў вярнуўся дамоў, швейцар з нейкай пагардай даў яму запіску, якую напісала ў швейцарскай нейкая жанчына, як сказаў швейцар. Гэта была запіска ад маці Шуставай. Яна пісала, што прыязджала дзякаваць дабрадзею, ратаўніку дачкі, і, апрача таго, прасіць, упрашаць яго прыехаць да іх на Васільеўскі, у 5-ю лінію, такую-та кватэру. Гэта вельмі патрэбна было, пісала яна, для Веры Ефрэмаўны. Няхай ён не баіцца, што яму будуць назаляць выказваннем удзячнасці: пра ўдзячнасць не будуць гаварыць,