Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/310

Гэта старонка не была вычытаная

а проста рады будуць яго бачыць. Калі можна, дык ці не прыедзе ён заўтра ўранні.

Другая запіска была ад былога таварыша Нехлюдава, флігель-ад‘ютанта Багатырова, якога Нехлюдаў прасіў уласнаручна перадаць прыгатаванае ім прашэнне ад імя сектантаў гасудару. Багатыроў сваім буйным, рашучым почыркам пісаў, што прашэнне ён, як абяцаў, падасць проста ў рукі гасудару, але што ён думае, ці не лепш Нехлюдаву раней з‘ездзіць да той асобы, ад якой залежыць гэта справа, і папрасіць яго.

Нехлюдаў пасля ўражанняў апошніх дзён свайго прабывання ў Пецербургу згубіў усякую надзею дасягнуць чаго-небудзь. Яго планы, складзеныя ў Маскве, здаваліся яму нечым накшталт тых юнацкіх мар, у якіх няўхільна расчароўваюцца людзі, уступаючы ў жыццё. Але ўсё-такі цяпер, будучы ў Пецербургу, ён лічыў сваім доўгам зрабіць ўсё тое, што наважыўся зрабіць, і парашыў заўтра-ж, пабыўшы ў Багатырова, выканаць яго параду і паехаць да той асобы, ад якой залежала справа сектантаў.

Цяпер ён, дастаўшы з партфеля прашэнне сектантаў, перачытваў яго, калі да яго пастукаўся і ўвайшоў лёкай графіні Кацярыны Іванаўны з запрашэннем ісці наверх чай піць.

Нехлюдаў сказаў, што зараз прыдзе, і, склаўшы паперы ў партфель, пайшоў да цёткі. Ідучы наверх, ён зірнуў у акно на вуліцу і ўбачыў пару рыжых Mariette, і яму раптам нечакана зрабілася весела і захацелася ўсміхацца.

Mariette ў капелюшы, але ўжо не ў чорным, а ў нейкім светлым, рознакаляровым плацці сядзела з чашкай у руцэ каля крэсла графіні і нешта шчабятала, бліскаючы сваімі прыгожымі, поўнымі смеху, вачыма. У той час, калі Нехлюдаў уваходзіў у пакой, Mariette толькі што сказала нешта такое смешнае, і смешнае непрыстойнае — гэта Нехлюдаў убачыў па характару смеху, — што добрадушная вусатая графіня Кацярына Іванаўна, дрыжучы тоўстым сваім целам, заходзілася ад смеху, а Mariette з асаблівым mischievous[1]

  1. Гарэзным.