Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/315

Гэта старонка не была вычытаная

Ад‘язджаючы, яна сказала яму, што заўсёды гатова служыць яму, чым можа, і прасіла яго прыехаць да яе заўтра ўвечары абавязкова, хаця на мінуту, у тэатр, што ёй трэба яшчэ пагаварыць з ім аб адной важнай рэчы.

— І калі-ж я вас убачу зноў? — дадала яна, уздыхнуўшы, і пачала асцярожна адзяваць пальчатку на пакрытую пярсцёнкамі руку. — Дык скажыце, што прыедзеце.

Нехлюдаў абяцаў.

Гэтай ноччу, калі Нехлюдаў, астаўшыся адзін у сваім пакоі, лёг на ложак і пагасіў свячу, ён доўга не мог заснуць. Успамінаючы аб Маславай і рашэнні сената і аб тым, што ён усё-такі парашыў ехаць за ёю, аб сваім адказе ад права на зямлю, ён раптам, як адказ на гэтыя пытанні, уявіў твар Mariette, яе ўздых і погляд, калі яна сказала: „калі я вас пабачу зноў?“, і яе ўсмешка, — з гэткай яснасцю, што ён як быццам бачыў яе, і сам усміхнуўся. „Ці добра я зраблю, паехаўшы ў Сібір? І ці добра я зраблю, пазбавіўшы сябе багацця?“ — запытаў ён сябе.

І адказы на гэтыя пытанні ў гэту светлую пецербурскую ноч, якая віднелася праз няшчыльна апушчаную штору, былі няпэўныя. Усё зблыталася ў яго галаве. Ён выклікаў у сябе ранейшы настрой і ўспомніў ранейшы ход думак; але думкі гэтыя ўжо не мелі ранейшай сілы пераканання.

„А што калі ўсё гэта я выдумаў і не здолею жыць гэтым: пакаюся ў тым, што я зрабіў добра“, сказаў ён сабе і, не маючы сілы адказаць на ўсе гэтыя пытанні, ён перажыў такое пачуццё суму і адчаю, якога ён даўно не перажываў. Не маючы сілы разабрацца ў гэтых пытаннях, ён заснуў тым цяжкім сном, якім ён, бывала, засынаў пасля вялікага пройгрышу ў карты.


XXV

Першае пачуццё Нехлюдава, калі ён прачнуўся ўранні, было тое, што ёй напярэдадні зрабіў нейкую брыдкасць.

Ён плачаў успамінаць: брыдкасці не было, учынку не было дрэннага, але былі думкі, дрэнныя думкі аб тым, што