Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/316

Гэта старонка не была вычытаная

ўсе яго цяперашнія намеры — жаніцьбы на Кацюшы і аддачы зямлі сялянам — што ўсё гэта толькі мары, што ўсяго гэтага ён не вытрымае, што ўсё гэта штучна, ненатуральна, а трэба жыць, як жыў. Учынку дрэннага не было, але было тое, што яшчэ горш, як дрэнны ўчынак: былі тыя думкі, ад якіх паходзяць усе дрэнныя ўчынкі. Учынак дрэнны можна не паўтарыць і пакаяцца ў ім, дрэнныя-ж думкі параджаюць усе дрэнныя ўчынкі. Дрэнны ўчынак толькі пракладае шлях да дрэнных учынкаў; дрэнныя-ж думкі нястрымана цягнуць па гэтай дарозе.

Паўтарыўшы ў сваім ваабражэнні ўранні ўчарашнія думкі, Нехлюдаў здзівіўся таму, як мог ён хаця на мінуту паверыць ім. Як ні нова і цяжка было тое, што ён наважыў зрабіць, ён ведаў, што гэта было адзінае магчымае для яго цяпер жыццё, і як ні прывычна і лёгка было вярнуцца да ранейшага, ён ведаў, што гэта была смерць. Учорашняе спакушэнне ўяўлялася яму цяпер тым, што бывае з чалавекам, калі ён разаспаўся, і яму хочацца хаця не спаць, а яшчэ паваляцца, папесціцца ў ложку, не гледзячы на тое, што ён ведае, што час уставаць, што значная і радасная справа чакае яго.

У гэты дзень, апошні яго прабывання ў Пецербургу, ён зранку паехаў на Васільеўскі востраў да Шуставай. Кватэра Шуставай была на другім паверсе. Дворнік паказаў Нехлюдаву на чорны ход, і ён па простых і крутых сходнях увайшоў проста ў душную кухню, якая густа пахла ежай. Паджылая жанчына, з закасанымі рукавамі, у фартуху і акулярах, стаяла каля пліты і нешта размешвала ў дымнай каструлі.

— Вам каго? — спыталася яна строга, пазіраючы поверх акуляраў на Нехлюдава.

Не паспеў Нехлюдаў назваць сябе, як аблічча жанчыны набыла спалоханы і радасны выраз.

— Ах, князь! — абціраючы рукі аб фартух, ускрыкнула жанчына. — Ды чаму-ж вы з чорнага ходу? Дабрадзей вы наш! Я маці ёй. Загубілі-ж, было, зусім дзяўчынку. Збавіцель вы наш, — гаварыла яна, хапаючы Нехлюдава за руку і стараючыся пацалаваць яе. — Я ўчора была ў вас. Мяне