Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/317

Гэта старонка не была вычытаная

сястра асабліва прасіла. Яна тут. Сюды, сюды, калі ласка, за мной, — гаварыла маці Шуставай, праводзячы Нехлюдава праз вузкія дзверы і цёмны калідорчык і дарогай папраўляючы то падтыканае плацце, то валасы. — Сястра мая Карнілава, мабыць чулі, — шэптам дадала яна, спыніўшыся перад дзвярыма. — Яна была замешана ў палітычных справах. Разумнейшая жанчына.

Адчыніўшы дзверы з калідора, маці Шуставай увяла Нехлюдава ў маленькі пакойчык, дзе перад сталом на канапцы сядзела невысокая поўная дзяўчына ў паласатай паркалёвай кофтачцы і з кучаравымі русымі валасамі, што акружалі яе круглы і вельмі бледны, падобны да маці, твар. Насупроць яе сядзеў, сагнуўшыся ўдвая на крэсле, у рускай, з вышываным каўняром кашулі малады чалавек з чорнымі вусікамі і бародкай. Яны абодва, відаць, былі захоплены размовай, што азірнуліся толькі тады, калі Нехлюдаў ужо ўвайшоў у дзверы.

— Ліда, князь Нехлюдаў, той самы…

Бледная дзяўчына нервова ўскочыла, апраўляючы валасы, спалохана ўтаропілася сваімі вялікімі шэрымі вачыма на князя.

— Дык вы тая самая небяспечная жанчына, за якую прасіла Вера Ефрэмаўна? — сказаў Нехлюдаў, усміхаючыся і працягваючы руку.

— Так, я самая, — сказала Лідзія і, на ўвесь рот адкрываючы рад цудоўных зубоў, усміхнулася добраю, дзіцячаю ўсмешкай. — Гэта цётка дужа хацела вас бачыць. Цёця! — гукнула яна ў дзверы прыемным далікатным голасам.

— Вера Ефрэмаўна была вельмі ўстурбавана вашым арыштам, — сказаў Нехлюдаў.

— Сюды ці сюды сядайце лепш, — гаварыла Лідзія, паказваючы на мяккае зламанае крэсла, з якога толькі што ўстаў малады чалавек. — Мой стрыечны брат — Захараў, — сказала яна, заўважыўшы позірк, якім Нехлюдаў акінуў маладога чалавека.

Малады чалавек, таксама добрадушна ўсміхаючыся, як і сама Лідзія, павітаўся з гасцём і, калі Нехлюдаў сеў на яго месца, узяў сабе зэдлік ад акна і сеў побач. З другіх