Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/328

Гэта старонка не была вычытаная

„Ці магу я процістаяць гэтым спакушэнням? — не зусім шчыра думаў ён. — Пагляджу апошні раз“.

Пераапрануўшыся ў фрак, ён прыехаў на другі акт вечнай „Dame aux camélias“[1], у якой прыезджая актрыса яшчэ па-новаму паказвала, як паміраюць сухотныя жанчыны.

Тэатр-быў поўны, і бенуар Mariette адразу-ж з павагай да той асобы, хто спытаўся пра яго, паказалі Нехлюдаву.

У калідоры стаяў ліўрэйны лёкай і, як знаёмаму, пакланіўся і адчыніў яму дзверы.

Усе рады процілеглых лож з постацямі тых, што сядзелі, і тых, што стаялі за імі, і блізкія спіны, і сівыя, поўсівыя лысыя, пляшывыя і напамажаныя, завітыя галовы публікі ў партэры — усе гледачы накіравалі ўвагу на сузіранне прыбранай, у шаўку і мярэжах, худой, кастлявай актрысы, якая ламалася і ненатуральным голасам гаварыла маналог. Нехта шыкнуў, калі адчыніліся дзверы, і два струмені халоднага і цёплага паветра прабеглі па твару Нехлюдава.

У ложы была Mariette і незнаёмая дама ў чырвонай накідцы і вялікай, грузнай прычосцы і двое мужчын: генерал, муж Mariette, прыгожы, высокі чалавек з строгім, непраніклівым гарбаносым тварам і ваеннымі, ватай і фарбаваным палатном падробленымі, высокімі грудзьмі, і бялявы пляшывы чалавек з прабрытым з фасеткай падбародкам паміж двума ўрачыстымі бакенбардамі. Mariette, грацыёзная, тонкая, элегантная, дэкальтэ, з сваімі моцнымі мускулістымі плячыма, якія спускаліся паката ад шыі, на злучэнні якой з плячыма чарнела радзімка, адразу-ж азірнулася і, паказваючы Нехлюдаву веерам на крэсла ззаду сябе, прывітальна, удзячна і, як яму здалося, шматзначна ўсміхнулася яму. Муж яе спакойна, як ён усё рабіў, зірнуў на Нехлюдава і нахіліў галаву. Так і відаць у ім быў — у яго позе, яго поглядзе, якім ён абмяняўся з жонкай, — уладар, уласнік прыгожай жонкі.

Калі скончыўся маналог, тэатр задрыжэў ад воплескаў.

Mariette ўстала і, стрымліваючы шурхатлівую шаўковую спадніцу, вышла ў заднюю частку ложы і пазнаёміла мужа

  1. Дама з камеліямі.