Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/329

Гэта старонка не была вычытаная

з Нехлюдавым. Генерал, не перастаючы, усміхаўся вачыма і, сказаўшы, што ён вельмі рады, спакойна і непранікальна замаўчаў.

— Мне сёння ехаць трэба было, але я абяцаў вам, — сказаў Нехлюдаў, звяртаючыся да Mariette.

— Калі вы мяне не хочаце бачыць, дык убачыце дзівосную актрысу, — адказваючы на сэнс яго слоў, сказала Mariette.

— Ці не праўда, як хораша яна іграла ў апошняй сцэне? — звярнулася яна да мужа.

Муж нахіліў галаву.

— Гэтане кранае мяне, — сказаў Нехлюдаў. — Я гэтак багата бачыў сёння сапраўдных няшчасцяў, што…

— Дык сядайце, раскажыце.

Муж прыслуховаўся і іранічна ўсё больш і больш усміхаўся вачыма.

— Я быў у той жанчыны, якую выпусцілі і якую трымалі гэтак доўга: зусім разбітая істота.

— Гэта тая жанчына, аб якой я табе гаварыла, — сказала Mariette мужу.

— Так, я вельмі рады быў, што яе можна было вызваліць, — спакойна сказаў ён, ківаючы галавой і зусім ужо іранічна, як здалося Нехлюдаву, усміхаючыся пад вусамі. — Я пайду курыць.

Нехлюдаў сядзеў, чакаючы, што Mariette скажа яму тое нешта, што яна мелася сказаць яму, але яна нічога не сказала яму і нават не думала сказаць, а жартавала і гаварыла аб п‘есе, якая, яна спадзявалася, павінна была расчуліць Нехлюдава.

Нехлюдаў бачыў, што ёй і не трэба было нічога сказаць яму, але трэба было толькі паказацца яму ва ўсёй прывабнасці свайго вячэрняга туалета, з сваімі плячыма і радзімкай, і яму было прыемна і брыдка адначасова.

Тая заслона прыгажосці, якая захінала раней усё гэта, была цяпер для Нехлюдава не то каб паднята, але ён бачыў, што было за заслонай. Гледзячы на Mariette, ён любаваўся ёю, але ведаў, што яна манюка: яна, жыве з мужам, які робіць сваю кар‘еру слязмі і жыццём сотняў і