Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/331

Гэта старонка не была вычытаная

сувязь з жонкай прадвадзіцеля, і на яго нахлынулі ганебныя ўспаміны. — Агідліва звярынасць жывёлы ў чалавека, — думаў ён, — але калі яна ў чыстым выглядзе, ты з вышыні свайго духоўнага жыцця бачыш яе і грэбуеш ёю, ці саграшыў ці ўстаяў, ты астаешся тым, чым быў; але калі гэтая самая жывёла хаваецца пад фальшыва-эстэтычнай, паэтычнай абалонкай і патрабуе перад сабой пакланення, тады, абагаўляючы жывёлу, ты ўвесь уваходзіш у яе, не разбіраючы ўжо добрага ад дрэннага. Тады гэта жудасна“.

Нехлюдаў бачыў гэта цяпер гэтак сама ясна, як ён ясна бачыў палацы, вартавых, крэпасць, раку, лодкі, біржу. І як не было на зямлі гэтай ноччу цемнаты, якая заспакойвае і дае адпачынак, а было няяснае, невясёлае, ненатуральнае святло без сваёй крыніцы, гэтак і ў душы Нехлюдава не было больш цемнаты няведання, якую дае адпачынак. Усё было ясна. Ясна было, што ўсё тое, што лічыцца значным і добрым, усё гэта мізэрнае і брыдкае, і што ўвесь гэты бляск, уся гэта раскоша прыкрываюць злачынствы старыя, усім прывычныя, не толькі не пакараныя, але пераможныя і аздобленыя ўсёй тою красой, якую толькі могуць прыдумаць людзі.

Нехлюдаву хацелася забыць гэта, не бачыць гэтага, але ён ужо не мог не бачыць. Хаця ён і не бачыў крыніцы таго святла, пры якім усё гэта адкрывалася яму, як не бачыў крыніцы святла, якое ляжала на Пецербургу, і хаця святло гэта здавалася яму цмяным, невясёлым, ненатуральным, ён не мог не бачыць таго, што адкрывалася яму пры гэтым святле, і яму было адначасова і радасна і трывожна.


XXIX

Прыехаўшы ў Маскву, Нехлюдаў раней за ўсё паехаў у турэмную больніцу абвясціць Маславай сумную вестку аб тым, што сенат зацвердзіў рашэнне суда і што трэба рыхтавацца да ад‘езду ў Сібір.

На прашэнне на высачайшае імя, якое яму напісаў адвакат і якое ён цяпер вёз у турму Маславай для подпісу, ба меў мала надзеі. Ды і дзіўна сказаць, яму цяпер і не