Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/340

Гэта старонка не была вычытаная

кіх людзей, самых лепшых у грамадстве, па назіраннях Нехлюдава, быў вельмі вялікі.

Пяты разрад, нарэшце, складалі людзі, перад якімі грамадства было шмат больш вінавата, чым яны перад грамадствам. Гэта былі пакінутыя, атлумленыя заўсёдным прыгнечаннем і спакусамі, як той хлопчык з палавікамі і сотні іншых людзей, якіх бачыў Нехлюдаў у турме і па-за ёй, якіх умовы жыцця як-быццам сістэматычна даводзяць да неабходнасці таго ўчынку, які завецца злачынствам. Да гэткіх людзей належалі, па назіранню Нехлюдава, шмат зладзеяў і забойцаў, з некаторымі з якіх ён за гэты час сустракаўся. Да гэтых людзей ён, бліжэй пазнаўшы іх, прылічыў і тых распусных, сапсаваных людзей, якіх новая школа называе злачынным тыпам і існаванне якіх у грамадстве прызнаецца галоўным доказам неабходнасці крымінальнага закона і пакарання. Гэта так званыя сапсаваныя, злачынныя, ненармальныя тыпы былі, па думцы Нехлюдава, нічым іншым, як такімі самымі людзьмі, як і тыя, перад якімі грамадства вінавата больш, чым яны перад грамадствам, але перад якімі грамадства вінавата не непасрэдна перад імі самімі цяпер, а ў мінулы час вінавата раней яшчэ перад іхнімі бацькамі і продкамі.

З гэтых людзей асабліва з гэтага боку здзівіў яго рэцыдывіст-злодзей Охоцін, незаконны сын прастытуткі, выхаванец начлежнага дома, які відавочна да 30 год жыцця ніколі не сустракаў людзей вышэйшага маральнага ўзроўню, чым гарадавыя, і з маладых год патрапіў у шайку зладзеяў, і разам з тым ён меў надзвычайны талент камізма, якім ён вабіў да сябе людзей. Ён прасіў у Нехлюдава абароны, а тым часам жартаваў і з сябе, і з суддзяў, і з турмы, і з усіх законаў, не толькі крымінальных, але і боскіх. Другі быў прыгожы Фёдараў, які забіў і абрабаваў з падначаленай яму шайкай старога чыноўніка. Гэта быў селянін, у бацькі якога адабралі яго дом зусім незаконна, які потым быў у салдатах і там папакутваў за тое, што закахаўся ў палюбоўніцу афіцэра. Гэта была прывабная, палкая натура, чалавек, які жадаў, не гледзячы ні на што, раскошаваць, які ніколі не бачыў людзей, якія-б для чаго-небудзь