Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/341

Гэта старонка не была вычытаная

утрымліваліся ад сваёй асалоды, і які ніколі не чуў слова аб тым, каб была якая-небудзь другая мэта ў жыцці, апрача асалоды. Нехлюдаву было ясна, што абодва былі багатыя натуры і былі толькі запушчаны і скалечаны, як бываюць запушчаны і скалечаны пакінутыя расліны. Бачыў ён і аднаго валацугу і адну жанчыну, якія адпіхвалі сваёй тупасцю і нібы жорсткасцю, але ён ніяк не мог бачыць у іх таго злачыннага тыпу, аб якім гаворыць італьянская школа, а бачыў толькі для сябе асабіста брыдкіх людзей, якраз такіх самых, якіх ён бачыў на волі ў фраках, эпалетах і карунках.

Дык вось з даследавання пытання аб тым, навошта ўсе гэтыя зусім рознастайныя людзі былі пасаджаны ў турмы, а іншыя, якраз такія самыя людзі хадзілі па волі і нават судзілі гэтых людзей, і складалася чацвертая справа, якая займала ў гэты час Нехлюдава.

Спачатку адказ на гэта пытанне Нехлюдаў спадзяваўся знайсці ў кнігах і купіў усё тое, што закранала гэта пытанне. Ён купіў кнігі Ламбразо і Гарафало, і Феры, і Ліста, і Маудслея, і Тарда, і ўважліва чытаў гэтыя кнігі. Але, чытаючы іх, ён усё больш і больш расчароўваўся. З ім здарылася тое, што заўсёды здараецца з людзьмі, якія звяртаюцца да навукі не для таго, каб адыгрываць ролю ў навуцы: пісаць, спрачацца, вучыць, а з простымі звычайнымі жыццёвымі пытаннямі; навука адказвала яму на тысячы розных вельмі хітрых і мудрагельскіх пытанняў, якія мелі сувязь з крымінальным кодэксам, але толькі не на тое, на якое ён шукаў адказу. Ён пытаўся пра вельмі простую рэч: навошта і па якому праву адны людзі замкнулі, мардуюць, высылаюць, сякуць і забіваюць другіх людзей, тады калі яны самі якраз такія самыя, як і тыя, якіх яны мучаць, сякуць, забіваюць? А яму адказвалі разважаннямі аб тым, ці ёсць у чалавека свабода волі ці няма? Ці магчыма чалавека па вымярэнню чэрапа і інш. прызнаць злачынным або не? Якую ролю адыгрывае спадчыннасць ў злачынстве? Ці ёсць прыродная несумленнасць? Што такое сумленнасць? Што такое вар‘яцтва? Што такое выраджэнне? Што такое тэмперамент? Як уплываюць на зла-