Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/342

Гэта старонка не была вычытаная

чынства клімат, страва, невуцтва, перайманне, гіпнатызм, страсці? Што такое грамадства? Якія яго абавязкі? і інш. і інш.

Разважанні гэтыя нагадвалі Нехлюдаву атрыманы ім аднойчы адказ ад маленькага хлопчыка, які ішоў з школы. Нехлюдаў спытаў хлопчыка, ці навучыўся ён складаць. „Навучыўся“, — адказаў хлопчык. „Ну, складзі: лапа“. — „Якая лапа — сабачая?“ — з хітрым тварам адказаў хлопчык. Якраз такія самыя адказы ў выглядзе пытанняў знаходзіў Нехлюдаў у навуковых кнігах на сваё адно асноўнае пытанне.

Вельмі багата было там разумнага, вучонага, цікавага, але не было адказу на галоўнае: па якому праву адны караюць другіх? Не толькі не было гэтага адказу, але ўсе разважанні былі накіраваны да таго, каб растлумачыць і апраўдаць пакаранне, неабходнасць якога прызнавалася аксіёмай. Нехлюдаў чытаў багата, але ўрыўкамі, і адсутнасць адказу прыпісваў гэткаму павярхоўнаму вывучэнню, спадзяючыся пасля знайсці гэты адказ, і таму не дазваляў сабе яшчэ верыць у справядлівасць таго адказу, які за апошні час усё больш і больш уяўляўся яму.


XXXI

Адпраўка партыі, у якой ішла Маслава, была прызначана на 5-е ліпеня. У гэты самы дзень прыгатаваўся ехаць за ёю і Нехлюдаў. Напярэдадні яго ад‘езду прыехала ў горад, каб пабачыцца з братам, сястра Нехлюдава з мужам.

Сястра Нехлюдава, Наталля Іванаўна Рагажынская, была старэйшай за брата на 10 год. Ён рос часткова пад яе ўплывам. Яна вельмі любіла яго хлопчыкам, потым, перад самым сваім замужаствам, яны сышліся з ім амаль як роўныя: яна — дваццаціпяцігадовая дзяўчына, ён — пятнаццацігадовы хлопчык. Яна тады была закахана ў яго памёршага друга Ніколеньку Ірценева. Яны абодва любілі Ніколеньку і любілі ў ім і сабе тое, што было ў іх добрага, што яднае ўсіх людзей.

З таго часу яны абодва сапсаваліся: ён — ваеннай службай, дрэнным жыццём; яна — замужаствам з чалавекам, якога