Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/343

Гэта старонка не была вычытаная

яна пакахала пачуццёва, але які не толькі не любіў усяго таго, што было некалі для яе з Дзмітрыем самым дарагім і каштоўным, але нават не разумеў, што гэта такое, і прыпісваў усе тыя імкненні да маральнага ўдасканальвання і служэння людзям, якімі яна жыла некалі, аднаму захапленню самалюбствам, жаданнем выказацца перад людзьмі.

Рагажынскі быў чалавек без імя і маёмасці, але вельмі спрытны служака, каторы, з умельствам лавіруючы паміж лібералізмам і кансерватызмам, карыстаючыся тым з двух напрамкаў, які ў даны час і ў даным выпадку даваў лепшыя для жыцця вынікі, і, галоўнае, нечым асаблівым, чым ён падабаўся жанчынам, зрабіў бліскучую, адносна, судовую кар‘еру. Ужо чалавекам не першай маладосці ён за граніцай пазнаёміўся з Нехлюдавымі, прывабіў да сябе Наташу, дзяўчыну таксама ўжо не маладую, і ажаніўся з ёю амаль супроць жадання маці, якая бачыла ў гэтым шлюбе mãsalliance[1]. Нехлюдаў, хаця і хаваў гэта ад сябе, хаця і змагаўся з гэтым пачуццём, ненавідзеў свайго швагра. Антыпатычным ён яму быў сваёй вульгарнасцю пачуццяў, самаўпэўненай абмежаванасцю і, галоўнае, антыпатычным быў яму за сястру, якая магла гэтак палка, эгаістычна, пачуццёва кахаць гэту бедную натуру і, каб дагадзіць яму, магла заглушыць усё тое добрае, што было ў ёй. Нехлюдаву заўсёды было балюча думаць, што Наташа — жонка гэтага валасатага з глянсоўнай лысінай самаўпэўненага чалавека. Ён не мог нават не гідзіцца яго дзяцей. І кожны раз, калі даведваўся, што яна рыхтуецца быць маткай, перажываў адчуванне, падобнае шкадаванню аб тым, што зноў яна нейчым дрэнным заразілася ад гэтага чужога ім усім чалавека.

Рагажынскія прыехалі адны, без дзяцей, — дзяцей у іх было двое: хлопчык і дзяўчынка, — і спыніліся ў лепшым нумары лепшай гасцініцы. Наталля Іванаўна адразу-ж паехала на старую кватэру маці, але, не знайшоўшы там брата і даведаўшыся ад Аграфены Пятроўны, што ён пераехаў у мэбляваныя пакоі, паехала туды. Брудны паслуж-

  1. Няроўны шлюб.