Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/349

Гэта старонка не была вычытаная

плату, што ўрад з усімі сваімі чыноўнікамі, у выглядзе падаткаў, абкрадае яго няспынна.

— Гэта ўжо і анархізм, — спакойна адзначыў Ігнацій Нікіфаравіч значэнне слоў свайго швагра.

— Я не ведаю, што гэта, я кажу, што ёсць, — працягваў Нехлюдаў, — ведае, што ўрад абкрадвае яго; ведае, што мы, землеўласнікі, абакралі яго ўжо даўно, адабраўшы ў яго зямлю, якая павінна быць агульнай уласнасцю, а потым, калі ён з гэтай крадзенай зямлі назбірае галля на топку сваёй печы, мы яго саджаем у турму і хочам запэўніць яго, што ён злодзей. Ён-жа ведае, што злодзей не ён, а той, каторы ўкраў у яго зямлю, і што ўсякая restitution[1] таго, што ў яго ўкрадзена, ёсць яго абавязак перад сваёй сям‘ёй.

— Не разумею, а калі разумею, дык не згодзен. Зямля не можа не быць чыёй-небудзь уласнасцю. Калі вы яе падзеліце, — пачаў Ігнацій Нікіфаравіч з поўнай і спакойнай упэўненасцю, што Нехлюдаў соцыяліст і што патрабаванні тэорыі соцыялізма складаюцца з таго, каб падзяліць усю зямлю пароўнаму, а што такі падзел вельмі недарэчны і ён лёгка можа абвергнуць яго, — калі яе сёння падзяліць пароўнаму, заўтра яна зноў пяройдзе ў рукі больш працавітых і здольных.

— Ніхто і не думае падзяляць зямлю пароўнаму, зямля не павінна быць нічыёй уласнасцю, не павінна быць прадметам куплі і продажу або пазыкі.

— Права ўласнасці прыроднае ў чалавека. Без права ўласнасці не будзе ніякага інтарэсу да апрацоўкі зямлі. Знішчыце права ўласнасці, і мы вернемся ў дзікае становішча, аўтарытэтна вымавіў Ігнацій Нікіфаравіч, паўтараючы той звычайны аргумент на карысць права зямельнай уласнасці, які лічыцца бясспрэчным і складаецца з таго, што прагнасць да зямельнай уласнасці ёсць здзнака яе неабходнасці.

— Наадварот, толькі тады зямля не будзе пуставаць, як цяпер, калі землеўласнікі, як сабака на сене, не дапу-

  1. Зварот.