Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/377

Гэта старонка не была вычытаная

любові да свайго мужа, для яе важна і дорага яе любоў да яго, да брата, і што ўсякая сварка з ім — для яе цяжкая пакута.

— Дзякую, дзякую табе… Ах, што я бачыў сёння, — сказаў ён, раптам успамінаючы другога памёршага арыштанта. — Два арыштанты забіты.

— Як забіты?

— Так забіты. Іх павялі ў гэту спёку. І двое памерлі ад сонечнага ўдару.

— Не можа быць! Як? Сёння? Цяпер?

— Але, цяпер. Я бачыў іхнія трупы.

— Але дзеля чаго забілі? Хто забіў? — сказала Наталля Іванаўна.

— Забілі тыя, хто сілком вёў іх, — раззлавана сказаў Нехлюдаў, адчуваючы, што яна глядзіць на гэту справу вачыма свайго мужа.

— Ах, божа мой! — сказала Аграфена Пятроўна, падыходзячы бліжэй да іх.

— Мы-ж не маем ніякага ўяўлення аб тым, што робіцца з гэтымі няшчаснымі, а трэба гэта ведаць, — дадаў Нехлюдаў, гледзячы на старога князя, які, завязаўшыся сарветкай, сядзеў каля стала за крушонам і ў гэты самы час азірнуўся на Нехлюдава.

— Нехлюдаў! — крыкнуў ён, — хочаце асвяжыцца? На дарогу цудоўна.

Нехлюдаў адмовіўся і адвярнуўся.

— Але што-ж ты зробіш? — працягвала Наталля Іванаўна.

— Што магу. Я не ведаю, але адчуваю, што павінен нешта зрабіць. І што магу, тое зраблю.

— Так, так, я гэта разумею. Ну, а з гэтымі, — сказала яна, усміхаючыся і паказваючы вачыма на Карчагіна, — няўжо зусім скончана?

— Зусім, і я думаю, што з абодвух бакоў без жалю.

— Шкада. Я шкадую. Я яе люблю. Ну ўявім, што гэта так. Але навошта ты хочаш звязваць сябе? — дадала яна нясмела. — Навошта ты едзеш?

— Еду таму, што так трэба, — сур‘ёзна і суха сказаў Нехлюдаў, нібы жадаючы спыніць гэту размову. Але