Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/379

Гэта старонка не была вычытаная

— Ды няўжо ў трэцім класе? — спытала Наталля Іванаўна, калі Нехлюдаў спыніўся супроць вагона трэцяга класа, і арцельшчык з рэчамі і Тарас увайшлі ў яго.

— Ды мне лелш, я з Тарасам разам, — сказаў ён. — Вось яшчэ што, — дадаў ён, — дасюль я яшчэ не аддаў у Кузмінскім зямлю сялянам, так што ў выпадку маёй смерці твае дзеці атрымаюць спадчыну.

— Дзмітрый, годзе, — сказала Наталля Іванаўна.

— Калі-ж я і аддам, дык адно, што магу сказаць, гэта тое, што ўсё астатняе будзе іхнім, бо пэўна я не ажанюся, а калі ажанюся, дык не будзе дзяцей… так што…

— Дзмітрый, калі ласка, не гавары гэтага, — гаварыла Наталля Іванаўна, а тым часам Нехлюдаў бачыў, што яна была рада чуць тое, што ён сказаў.

Наперадзе, перад першым класам, стаяў толькі невялікі натоўп народу, усё яшчэ пазіраючы на той вагон, у які ўнеслі княгіню Карчагіну. Астатні народ быў ужо ўвесь на месцах. Запозненыя пасажыры, спяшаючыся, грукалі па дошках платформы, кандуктары зачынялі дзверцы і запрашалі падарожных садзіцца, а праважатых выходзіць.

Нехлюдаў увайшоў у распалены сонцам гарачы і смуродны вагон і адразу-ж вышаў на тормаз. Наталля Іванаўна стаяла супроць вагона ў сваім модным капелюшы і накідцы побач з Аграфенай Пятроўнай і, відавочна, шукала тэму для размовы і не знаходзіла. Нельга нават было сказаць: „ècrivez“[1], — таму што яны ўжо даўно з братам смяяліся над гэтай звычайнай фразай падарожных. Тая кароткая размова аб грашовых справах і спадчыне адразу разбурыла наладжаныя было паміж імі чулыя брацкія адносіны; яны адчувалі сябе цяпер адчужонымі адзін ад аднаго. Так што Наталля Іванаўна была рада, калі поезд пайшоў, і можна было, толькі, ківаючы галавой, з сумным і ласкавым тварам казаць: „бывай, ну, бывай, Дзмітрый!“ Але як толькі вагон ад‘ехаў, яна падумала аб тым, як перадасць яна мужу сваю размову з братам, і твар яе зрабіўся сур‘ёзным і заклапочаным. І Нехлюдаву, не гледзячы на тое, што ён з

  1. „Пішыце“.