Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/390

Гэта старонка не была вычытаная

убачыў перад першым класам кучку народу, сярод якой вылучалася высокая тоўстая дама ў капелюшы з дарагімі пер‘ямі, у ватэпруфе, і высокі малады чалавек з тонкімі нагамі, у веласіпедным гарнітуры, з вялізным гладкім сабакам у дарагім ашэйніку. За імі стаялі лёкаі з плашчамі і парасонамі і кучар. Яны вышлі сустракаць. На ўсёй гэтай кучцы, ад тоўстай пані да кучара, што падтрымліваў вольнай рукой полы доўгага кафтана, ляжала пячаць спакойнай самаўпэўненасці і забяспечанасці. Вакол гэтай кучкі адразу-ж стварыўся круг цікаўных і ліслівых перад багаццем людзей: начальнік станцыі ў чырвонай фуражцы, жандар, худзенькая дзяўчына ў рускім адзенні з бусамі, якая заўсёды прысутнічала ўлетку пры прыбыцці паяздоў, тэлеграфіст і пасажыры: мужчыны і жанчыны.

У маладым чалавеку з сабакам Нехлюдаў пазнаў гімназіста, маладога Карчагіна. Тоўстая-ж дама была сястра княгіні, у маёнтак якой пераязджалі Карчагіны. Обер-кандуктар з бліскучымі галунамі і ботамі адчыніў дзверы вагона і для пачцівасці трымаў іх у той час, калі Філіп і арцельшчык у белым фартуху асцярожна выносілі доўгатварую княгіню на яе складным крэсле; сёстры прывіталіся, пачуліся французскія фразы аб тым, у карэце ці ў калясцы паедзе княгіня, і шэсце рушыла ў дзверы станцыі. У канцы ішла кучаравая пакаёўка з парасонам і футлярам. Нехлюдаў, не жадаючы сустракацца з тым, каб зноў развітвацца, спыніўся, не даходзячы да дзвярэй станцыі, чакаючы праходжання ўсяго шэсця. Княгіня з сынам, Місі, доктар і пакаёўка прайшлі ўперад, а стары князь спыніўся ззаду з швагеркай, і Нехлюдаў, не падыходзячы блізка, чуў толькі адрывістыя французскія фразы іхняй размовы. Адна з гэтых фраз, вымаўленая князем, асталася, як гэта часта бывае, чамусьці ў памяці Нехлюдава, з усімі інтанацыямі і гукамі голасу.

— Oh! ІГезі il est du vrai grand monde, du vrai grand monde[1], — пра некага сказаў князь сваім гучным, самаўпэўненым голасам і разам з швагеркай, у суправаджэнні пачцівых кандуктараў і насільшчыкаў, прайшоў у дзверы станцыі.

  1. О, ён чалавек сапраўды вялікага свету, сапраўды вялікага свету.