Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/395

Гэта старонка не была вычытаная

Перавод у аддзяленне палітычных палепшыў становішча Маславай з ўсіх бакоў. Не кажучы аб тым, што палітычныя мелі лепшае памяшканне на этапах, мелі лепшы харч, менш цярпелі ад грубіянства, перавод Маславай да палітычных палепшыў яе становішча тым, што спыніліся гэтыя прыставанні мужчын, і можна было жыць без таго, каб кожную мінуту ёй не напаміналі аб тым яе мінулым, якое яна гэтак хацела забыць цяпер. Галоўная-ж перавага гэтага пераводу была ў тым, што яна пазнаёмілася з некаторымі людзьмі, якія мелі на яе рашучы і вельмі добры ўплыў.

Знаходзіцца на этапах Маславай дазволена было з палітычнымі, але ісці яна, як здаровая жанчына, павінна была з крымінальнымі. Гэтак яна ішла ўвесь час ад самага Томска. З ёю ішлі таксама пехатою двое палітычных: Мар‘я Паўлаўна Шчэцініна, тая самая прыгожая дзяўчына з барановымі вачыма, якая здзівіла Нехлюдава пры спатканні з Богадухоўскай, і сасланы ў Якуцкую вобласць нехта Сімансон, той самы чорны калматы чалавек з глыбока запалымі пад лоб вачыма, якога Нехлюдаў таксама заўважыў на гэтым спатканні. Мар‘я Паўлаўна ішла пехотаю таму, што ўступіла сваё месца на фурманцы крымінальнай цяжарнай жанчыне; Сімансон-жа таму, што лічыў несправядлівым карыстацца класавай перавагай. Гэтыя трое асобна ад іншых палітычных, якія выязджалі пазней на фурманках, выходзілі з крымінальнымі досвіта. Так гэта і было на апошнім этапе перад вялікім горадам, на якім партыю прыняў новы канвойны афіцэр.

Быў хмуры вераснёвы досвітак. Ішоў то снег, то дождж з павевамі халоднага ветру. Усе арыштанты партыі, 400 чалавек мужчын і каля 50 жанчын, ужо былі на этапным дварэ, і частка іх згрудзілася каля канвойнага-старшога, які раздаваў старастам кармавыя грошы на двое сутак, частка іх купляла харчы ў прапушчаных на панадворак этапа гандлярак. Чуўся гул галасоў арыштантаў, якія лічылі грошы, куплялі правізію, і вісклівая гамонка гандлярак.

Кацюша з Мар‘яй Паўлаўнай, абедзве ў ботах і кажушках, абвязаныя хусткамі, вышлі на панадворак з этапнага памяшкання і накіраваліся да гандлярак, якія, седзячы за вет-