Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/399

Гэта старонка не была вычытаная

— Гатова? Партыя, марш, — крыкнуў афіцэр, не звяртаючы ўвагі на Сімансона, і, узяўшыся за плячо салдата-фурмана, узлез у тарантас.

Партыя рушыла і, расцягнуўшыся, вышла на брудную, абкапаную абапал канавамі раз‘езджаную дарогу, якая ішла сярод густога лесу.


III

Пасля распуснага, раскошнага і распешчанага жыцця апошніх шасці год у горадзе і двух месяцаў у турме з крымінальнымі, жыццё цяпер з палітычнымі, не гледзячы на ўсю цяжкасць умоў, у якіх яны знаходзіліся, здавалася Кацюшы вельмі добрым. Пераходы ад дваццаці да трыццаці вёрст пешшу пры добрых харчах, аднадзённым адпачынку пасля двух дзён хады фізічна ўмацавалі яе; сувязь-жа з новымі таварышамі адкрыла ёй гэткія інтарэсы ў жыцці, аб якіх яна не мела ніякага ўяўлення. Такіх цудоўных людзей, як яна гаварыла, як тыя, з якімі яна ішла цяпер, яна не толькі не ведала, але не магла сабе і ўявіць.

„Вось плакала, што мяне прысудзілі, — гаварыла яна. — Ды я век павінна богу дзякаваць. Тое пазнала, чаго за ўвесь век не пазнала-б“. Яна вельмі лёгка і без намагання зразумела матывы, якімі кіраваліся гэтыя людзі, і, як чалавек з народу, цалкам спачувала ім. Яна зразумела, што людзі гэтыя ішлі за народ супроць паноў; і тое, што людзі гэтыя самі былі паны і ахвяравалі сваімі перавагамі, свабодай і жыццём за народ, прымушала яе асабліва цаніць гэтых людзей і захапляцца імі.

Яна захаплялася ўсімі сваімі новымі таварышамі; але больш за ўсіх яна захаплялася Мар‘яй Паўлаўнай, і не толькі захаплялася ёю, але палюбіла яе асаблівай, пачцівай і захопленай любоўю. Яе здзіўляла тое, што гэта прыгожая дзяўчына з багатага генеральскага дома, якая гаварыла на трох мовах, трымалася як самая простая работніца, аддавала з сябе іншым усё, што прысылаў ёй яе багаты брат, і адзявалася і абувалася не толькі проста, але і бедна, не звяртаючы ніякай увагі на свой выгляд. Гэта рыса —