Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ПЕРШАЯ


Матф. Гл. XVIII. Сціх 21. Тады Пётр падышоў да яго і сказаў: Госпадзі! колькі разоў дараваць брату майму, які саграшае супроць мяне? ці не да сямі разоў? 22. Ісус гаворыць яму: не кажу табе: да сямі, але да сядміжды па семдзесят разоў.

Матф. Гл. VII. Сціх 3. І што ты пазіраеш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?

Іоан. Гл. VIII. Сціх 7. …хто з вас не мае грэха, першы кінь у яе камень.

Лука. Гл. VI. Сціх 40. Вучань не бывае вышэй за свайго настаўніка; але і ўдасканаліўшыся, будзе кожны, як настаўнік яго.


І

Як ні стараліся людзі, сабраўшыся ў адно невялікае месца, некалькі сотняў тысяч, знявечыць тую зямлю, на якой яны цясніліся, як ні забрукоўвалі каменнем зямлю, каб нічога не расло на ёй, як ні счышчалі кожную маладую травінку, як ні дымілі каменным вугалем і нафтай, як ні абразалі дрэвы і ні выганялі ўсіх жывёл і птушак, — вясна была вясной нават і ў горадзе. Сонца грэла, трава, ажываючы, расла і зелянела ўсюды, дзе толькі не саскрэблі яе, не толькі на газонах бульвараў, але і паміж плітамі каменняў, і бярозы, топалі, чарэмха распускалі свае клейкія пахучыя лісты, пупышкі на ліпах распукваліся; галкі, вераб‘і і галубы па-веснавому радасна рыхтавалі ўжо гнёзды, і мухі зумкалі каля сцен, прыгрэтыя сонцам. Вясёлымі былі і расліны, і птушкі, і казяўкі, і дзеці. Але людзі — вялікія,