Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/412

Гэта старонка не была вычытаная

ніцу, то ў Кіеў, то ў Одэсу і ўсюды меў поспех. Чалавек, якому ён цалкам давяраў, здрадзіў яму. Яго арыштавалі, судзілі, пратрымалі два гады ў турме і прыгаварылі да пакарання смерцю, замяніўшы яе на бестэрміновую катаргу.

У турме ў яго пачаліся сухоты, і цяпер, у тых умовах, у якіх ён знаходзіўся, яму, відавочна, аставалася толькі некалькі месяцаў жыцця, і ён ведаў гэта і не каяўся ў тым, што ён рабіў, а гаварыў, каб у яго было другое жыццё, ён яго скарыстаў-бы для таго самага — для разбурэння таго ладу, пры якім магчыма было тое, што ён бачыў.

Гісторыя гэтага чалавека і забліжэнне з ім вытлумачылі Нехлюдаву шмат таго, чаго ён не разумеў раней.


VII

У той дзень, калі пры выхадзе з этапа адбылася сутычка канвойнага афіцэра з арыштантамі з-за дзіцёнка, Нехлюдаў, начуючы на заезджым дварэ, прачнуўся позна і яшчэ заседзеўся за лістамі, якія ён рыхтаваў да губернскага горада; так што выехаў з заезджага двара пазней, як звычайна і не абагнаў партыю дарогаю, як гэта бывала раней, а прыехаў у сяло, каля якога быў поўэтап, ужо ў поцемкі. Абсушыўшыся на заезджым дварэ, гаспадыняй якога была паджылая, гладкая, з незвычайна тоўстай шыяй жанчына, удава, Нехлюдаў у чыстым пакоі, аздобленым вялікай колькасцю абразоў і карцін, напіўся чаю і паспяшыў на этапны двор да афіцэра прасіць дазволу на спатканне. На шасці папярэдніх этапах канвойныя афіцэры ўсе, не гледзячы на тое, што перамяняліся, усе, як адзін, не дапускалі Нехлюдава ў этапнае памяшканне, так што ён больш тыдня не бачыў Кацюшы. Строгасць гэта была таму, што чакалі праезду важнага турэмнага начальніка. Цяпер-жа начальнік праехаў, не заглянуўшы на этапы, і Нехлюдаў спадзяваўся, што канвойны афіцэр, які ўранні прыняў партыю, дазволіць яму, як і ранейшыя афіцэры, спатканне з арыштантамі.

Гаспадыня прапанавала Нехлюдаву тарантас даехаць да поўэтапа, які знаходзіўся ў канцы сяла, але Нехлюдаў па-