Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/421

Гэта старонка не была вычытаная

— Заступіцеся, пане. Зусім абшальмавалі хлопца. Прапілі. А сёння ўжо на прыёмцы Карманавым назваўся. Заступіцеся, а нам нельга, заб‘юць, — сказаў арыштант, непакойна азіраючыся, і адразу-ж адышоўся ад Нехлюдава.

Справа была ў тым, што катаржны Карманаў падгаварыў падобнага да яго з твару хлопца, сасланага на пасяленне, змяніцца з ім так, каб катаржны ішоў у сасланне, а хлопец на катаргу, на яго месца.

Нехлюдаў ведаў ужо пра гэту справу, бо той самы арыштант тыдзень перад гэтым паведаміў яму пра гэты абмен. Нехлюдаў кіўнуў галавой у знак таго, што ён зразумеў і зробіць тое, што можа, і, не азіраючыся, пайшоў далей.

Нехлюдаў ведаў гэтага арыштанта з Екацерынбурга, дзе ён прасіў яго хадайніцтва аб тым, каб дазволілі яго жонцы следаваць за ім, і быў здзіўлен яго ўчынкам. Гэта быў сярэднага росту і самага звычайнага сялянскага выгляду чалавек год пад трыццаць, якога высылалі на катаргу за замах на рабунак і забойства. Прозвішча яго было Макар Дзеўкін. Злачынства яго было вельмі дзіўнае. Злачынства гэта, як ён сам расказваў Нехлюдаву, было справай не яго, Макара, а яго, нячысціка. Да бацькі Макара, расказваў ён, заехаў падарожны і наняў у яго за два рублі фурманку ў сяло за 40 вёрст. Бацька загадаў Макару везці падарожнага. Макар запрог каня, апрануўся і разам з падарожным пачаў піць чай. Падарожны за чаем расказаў, што едзе жаніцца і вязе з сабой нажытыя ў Маскве 500 рублёў. Пачуўшы гэта, Макар вышаў на двор і паклаў у сані пад салому сякеру.

— І сам я не ведаю, навошта я сякеру ўзяў, — расказваў ён. — „Вазьмі, кажа, сякеру“, я і ўзяў. Селі, паехалі. Едзем, нічога. Я і забыў было пра сякеру. Толькі пачалі пад‘язджаць да сяла, — вёрст шэсць асталося. З выселка на гасцінец шлях угору ідзе. Злез я, іду за санямі, а ён шэпча: „Ты што-ж думаеш? Уз‘едзеш на гару, па гасцінцу народ, а там вёска. Звязе ён грошы; рабіць, дык цяпер, — чакаць няма чаго. Нахіліўся я да саней, як быццам папраўляючы салому, а тапарышча нібы само ў рукі ўскочыла. Азірнуўся ён. „Чаго ты?“ гаворыць. Узмахнуў я сякерай, хацеў ударыць,