Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/429

Гэта старонка не была вычытаная

лення сябе і іншых ад таго прыгнечанага становішча, у якім ён знаходзіўся, несправядлівасць гэтага становішча здалася яму яшчэ больш жорсткай і жахлівай, чым раней, і яму палка захацелася не толькі вызвалення, але і пакарання тых, якія зрабілі і падтрымлівалі гэтую жорсткую несправядлівасць. Магчымасць гэту, як гэта яму растлумачылі, давалі веды, і Кандрац‘еў аддаўся з палкасцю набыванню ведаў. Але для яго было няясна, якім чынам ажыццяўленне соцыялістычнага ідэала зробіцца праз веды, але ён верыў, што як веды адкрылі яму несправядлівасць таго становішча, у якім ён знаходзіўся, так гэтыя-ж веды і выправяць гэту несправядлівасць. Апрача таго, веды ўзнімалі яго, на яго думку, вышэй іншых людзей. І таму, кінуўшы піць і курыць, ён увесь вольны час, якога ў яго зрабілася больш, калі яго паставілі за кладаўшчыка, аддаў навуцы.

Рэволюцыянерка вучыла яго і здзіўлялася той надзвычайнай здольнасці, з якой ён паглынаў усякія веды. У два гады ён вывучыў алгебру, геаметрыю, гісторыю, якую ён асабліва любіў, і перачытаў усю мастацкую і крытычную літаратуру і, галоўнае, соцыялістычную.

Рэволюцыянерку арыштавалі і з ёю Кандрац‘ева за знойдзеныя ў яго забароненыя кнігі і пасадзілі ў турму, а потым саслалі ў Валагодскую губерню. Там ён пазнаёміўся з Новадворавым, перачытаў яшчэ багата рэволюцыйных кніжак, усё запомніў і стаў яшчэ больш цвёрдым у сваіх соцыялістычных поглядах. Пасля ссылкі ён быў кіраўніком вялікай забастоўкі рабочых, якая скончылася разгромам фабрыкі і забойствам дырэктара. Яго арыштавалі і прысудзілі да пазбаўлення правоў і да ссылкі.

Да рэлігіі ён ставіўся таксама адмоўна, як і да існуючага эканамічнага ладу. Зразумеўшы бязглуздзе веры, у якой ён вырас, і з цяжкасцю і спачатку страхам, а потым з захапленнем вызваліўшыся ад яе, ён, нібы ў адплату за тую ману, у якой трымалі яго і яго продкаў, не пераставаў едка і злосна смяяцца з папоў і з рэлігійных догматаў.

Ён быў па звычках аскет, задавольваўся самым малым і, як усякі змалку прывучаны да работы, з развітымі мускуламі чалавек, лёгка і многа і спрытна мог рабіць усякую фізіч-