Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/430

Гэта старонка не была вычытаная

ную работу, але больш за ўсё даражыў вольным часам, каб у турмах і на этапах працягваць вучыцца. Ён цяпер вывучаў першы том Маркса і з вялікай дбайнасцю, як вялікую каштоўнасць, хаваў гэту кнігу ў сваім мяшку. Да ўсіх таварышоў ён ставіўся стрымана, роўнадушна, за выключэннем Новадворава, якому ён быў асабліва адданы і погляды якога аб усіх рэчах прымаў за бясспрэчныя ісціны.

Да жанчын-жа, на якіх ён глядзеў як на перашкоду ва ўсіх патрэбных справах, ён ставіўся з непераможнай пагардлівасцю. Але Маславу ён шкадаваў і быў з ёю ласкавым, бачачы ў ёй узор эксплаатацыі ніжэйшага класа вышэйшым. З гэтай самай прычыны ён не любіў Нехлюдава, быў маўклівым з ім і не сціскаў яго рукі, а толькі падаваў, каб паціснулі сваю выцягнутую руку, калі Нехлюдаў вітаўся з ім.


XIII

Печка вытапілася, сагрэлася, чай заварылі і разлілі па шклянках і кружках, забялілі малаком, выклалі абаранкі, свежы сітны і пшанічны хлеб, крутыя яйкі, масла і цялячую галаву і ножкі. Усе пасунуліся да месца на нарах, якое замяняла стол, і пілі, елі і гутарылі. Ранцэва сядзела на скрыні, разліваючы чай. Вакол яе згрудзіліся ўсе астатнія, апрача Крыльцова, які, зняўшы мокры кажушок і завярнуўшыся ў сухі плед, ляжаў на сваім месцы і гутарыў з Нехлюдавым. Пасля холаду, вільгаці ў часе пераходу, пасля гразі і непаладак, якія яны знайшлі тут, пасля работы, пакладзенай на тое, каб упарадкаваць усё, пасля яды і гарачага чаю ўсе былі ў самым прыемным, радасным настроі.

Тое, што за сцяной чуўся тупат, крыкі і лаянка крымінальных, нібы напамінаючы аб тым, што акружала іх, яшчэ павялічвала адчуванне ўтульнасці. Як на астраўку сярод мора, людзі гэтыя адчувалі сябе часова не залітымі тым прыгнечаннем і пакутай, якія абкружалі іх, і з прычыны гэтага былі ва ўзбуджана-прыўзнятым настроі. Гаварылі аб усім, але толькі не аб сваім становішчы і аб тым, што чакала іх. Апрача таго, як гэта заўсёды бывае паміж маладымі мужчынамі і жанчынамі, асабліва калі яны сілком злучаны, як былі злучаны ўсе гэтыя людзі, між імі ўзніклі згодныя