Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/434

Гэта старонка не была вычытаная

двораў. — Я толькі скажу, што ведаю той шлях, па якім павінен ісці народ, і я магу паказваць гэты шлях.

— Але чаму ты ўпэўнен, што шлях, які ты паказваеш, ісцінны? Хіба гэта не дэспатызм, з якога вынікалі інквізіцыі і кары вялікай рэволюцыі? Яны таксама ведалі з навукі адзіны ісцінны шлях.

— Тое, што яны памыляліся, не даводзіць таго, каб я памыляўся. І потым, вялікая розніца паміж трызнёй ідэёлагаў і фактамі сапраўднай эканамічнай навукі.

Голас Новадворава напаўняў усю камеру. Ён адзін гаварыў, а ўсе маўчалі.

— Заўсёды спрачаюцца, — сказала Мар‘я Паўлаўна, калі ён на мінуту заціх.

— А вы самі як пра гэта думаеце?— спытаў Нехлюдаў у Мар‘і Паўлаўны.

— Думаю, што Анатолій мае рацыю, што нельга навязваць народу нашы погляды.

— Ну, а вы, Кацюша? — усміхаючыся, спытаў Нахлюдаў са страхам таго, што яна скажа што-небудзь не тое, чакаючы яе адказу.

— Я думаю, пакрыўджаны просты народ, — сказала яна, уся загарэўшыся, — надта ўжо пакрыўджаны просты народ.

— Правільна, Міхайлаўна, правільна, — крыкнуў Набатаў, — дужа пакрыўджаны народ. Трэба, каб не крыўдзілі яго. У гэтым уся наша справа.

— Дзіўнае ўяўленне пра задачы рэволюцыі, — сказаў Новадвораў і моўчкі сярдзіта пачаў курыць.

— Не магу з ім гаварыць, — прашаптаў Крыльцоў і замаўчаў.

— І самае лепшае не гаварыць, — сказаў Нехлюдаў.


XV

Не гледзячы на тое, што Новадворава вельмі паважалі ўсе рэволюцыянеры, не гледзячы на тое, што ён быў вельмі вучоным і лічыўся вельмі разумным, Нехлюдаў прылічаў яго да тых рэволюцыянераў, якія, будучы па маральных сваіх якасцях ніжэйшымі за сярэдні ўзровень, былі куды ніжэй яго. Разумовыя сілы гэтага чалавека — яго ліч-