Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/437

Гэта старонка не была вычытаная

не зважаючы на той лагодны настрой, у якім ён быў у часе падарожжа, плоціць яму той самай манетай і ніяк не можа перамагчы надзвычайнай антыпатыі да гэтага чалавека.


XVI

У суседняй камеры пачуліся галасы начальства. Усё заціхла, і ўслед за гэтым увайшоў старшой з двума канвойнымі. Гэта была паверка. Старшой палічыў усіх, паказваючы на кожнага пальцам. Калі дайшла чарга да Нехлюдава, ён з добрадушнай фамільярнасцю сказаў яму:

— Цяпер, князь, ужо нельга аставацца пасля паверкі. Трэба ісці.

Нехлюдаў, ведаючы, што гэта азначае, падышоў да яго і сунуў яму прыгатаваныя тры рублі.

— Ну, што-ж з вамі рабіць! Пасядзіце яшчэ.

Старшой хацеў ісці, калі ўвайшоў другі унтэр-афіцэр і ўслед за ім высокі худы арыштант з падбітым вокам і рэдкай бародкай.

— Я наконт дзяўчынкі, — сказаў арыштант.

— А вось і тата прышоў, — пачуўся раптам звонкі дзіцячы галасок, і белавалосая галоўка паднялася з-за Ранцэвай, якая разам з Мар‘яй Паўлаўнай і Кацюшай шыла дзяўчынцы новую адзежу з ахвяраванай Ранцэвай спадніцы.

— Я, дачушка, я, — ласкава сказаў Бузоўкін.

— Ёй тут добра, — сказала Мар‘я Паўлаўна, з болем углядаючыся ў разбіты твар Бузоўкіна. — Пакіньце яе ў нас.

— Пані мне новую адзежу шыюць, — сказала дзяўчынка, паказваючы бацьку на работу Ранцэвай. — Добрая, чырво-о-ная, — лапатала яна.

— Хочаш у нас начаваць? — сказала Ранцэва, ласкаючы дзяўчынку.

— Хачу. І тату.

Ранцэва асвятлілася сваёй усмешкай.

— Бацю нельга, — сказала яна. — Дык пакіньце яе, — звярнулася яна да бацькі.