Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/443

Гэта старонка не была вычытаная

— Што мне вырашаць? — сказала яна. — Усё даўно вырашана.

— Не, вы павінны вырашыць, ці прымаеце вы прапанову Владзіміра Іванавіча? — сказаў Нехлюдаў.

— Якая я жонка — катаржная? Навошта мне пагубіць яшчэ і Владзіміра Іванавіча? — сказала яна, нахмурыўшыся.

— Так, але калі-б вышла памілаванне? — сказаў Нехлюдаў.

— Ах, пакіньце мяне. Больш няма чаго гаварыць, — сказала яна і, устаўшы, вышла з камеры.


XVIII

Калі Нехлюдаў вярнуўся ўслед за Кацюшай у мужчынскую камеру, там усе былі ў хваляванні. Набатаў, які ўсюды хадзіў, з усімі завязваў сувязь, усё назіраў, прынёс вестку, якая ўразіла ўсіх. Вестка была тая, што ён на сцяне знайшоў запіску, напісаную рэволюцыянерам Петліным, засуджаным на катаржныя работы. Усе меркавалі, што Петлін ужо даўно на Кары, і раптам выявілася, што ён толькі нядаўна прайшоў па гэтай самай дарозе адзін з крымінальнымі.

„17-га жніўня, — значылася ў запісцы, — мяне адправілі аднаго з крымінальнымі. Невераў быў са мной і павесіўся ў Казані, у вар‘яцкім доме. Я здаровы і бадзёры і спадзяюся на ўсё добрае“.

Усе абмяркоўвалі становішча Петліна і прычыны самагубства Неверава. Крыльцоў-жа з задумлівым выглядам маўчаў, пазіраючы перад сабою нерухомымі бліскучымі вачыма.

— Мне муж казаў, што Невераў бачыў прывіды яшчэ ў Петрапаўлаўцы, — сказала Ранцэва.

— Так, паэт, фантазёр, такія людзі не вытрымліваюць адзіночкі, — сказаў Новадвораў. — Я, калі трапляў у адзіночку, не дазваляў ваабражэнню працаваць, а самым сістэматычным чынам размяркоўваў свой час. Таму заўсёды і пераносіў добра.

— Чаго не пераносіш? Я дык часта проста радаваўся, калі пасадзяць, — сказаў Набатаў бадзёрым голасам віда-