Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/444

Гэта старонка не была вычытаная

вочна жадаючы разагнаць пануры настрой. — То ўсяго баішся: і што сам пападзешся, і іншых заблытаеш, і справу папсуеш, а як пасадзяць — канец адказнасці, адпачыць можна. Сядзі сабе ды пакурывай.

— Ты яго добра ведаў? — запытала Мар‘я Паўлаўна, непакойліва пазіраючы на твар Крыльцова, які раптам змяніўся і асунуўся.

— Невераў фантазёр? — загаварыў раптам Крыльцоў, задыхаючыся, як быццам ён доўга крычаў ці спяваў. — Невераў — гэта быў такі чалавек, якіх, як наш швейцар гаварыў, мала зямля родзіць… Так… гэта быў увесь крыштальны чалавек, усяго наскрозь відаць. Так… Ён не тое, што схлусіць — не мог прыкідацца. Не тое, што тонкаскуры, ён як быццам увесь быў абадраны і ўсе нервы звонку. Так… складаная, багатая натура, не такая… Ну, ды што казаць!.. — Ён памаўчаў. — Мы спрачаемся, што лепей, — злосна хмурачыся, сказаў ён, — перш адукаваць народ, а потым змяніць формы жыцця, ці перш змяніць формы жыцця і потым — як змагацца: мірнай прапагандай, тэрорам? Спрачаемся, так. А яны не спрачаюцца, яны ведаюць сваю справу, для іх зусім усёроўна, загінуць ці не загінуць дзесяткі-сотні людзей, ды якіх людзей! Наадварот, ім іменна трэба, каб загінулі лепшыя. Так, Герцэн казаў, што, калі дзекабрыстаў вынялі з абароту, панізілі агульны ўзровень. Яшчэ-б не панізілі! Потым вынялі з абароту самога Герцэна і яго таварышоў. Цяпер Неверавых…

— Усіх не знішчаць, — сваім бадзёрым голасам сказаў Набатаў. — Усё-ж на завод астануцца.

— Не, не астануцца, калі мы будзем шкадаваць іх, — павышаючы голас і не даючы перабіць сябе, сказаў Крыльцоў. — Дай мне папяроску.

— Ды нядобра табе, Анатолій, — сказала Мар‘я Паўлаўна, — калі ласка, не куры.

— Ах, пакінь, — сярдзіта сказаў ён і закурыў, але адразу-ж закашляўся; яму зрабілася нібы моташна. Адпляваўшыся, ён працягваў: — Не тое мы робім, не, не тое. Не разважаць, а ўсім з‘яднацца… і знішчаць іх. Так.

— Але-ж яны таксама людзі, — сказаў Нехлюдаў.

— Не, гэта не людзі, — тыя, якія могуць рабіць тое, што