Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/448

Гэта старонка не была вычытаная

камі і злучэнне для сумеснага жыцця чужых жонак з чужымі мужчынамі, расстрэльванне, вешанне, — настаўлялася самым пераканаўчым спосабам, што ўсякія гвалтаванні, жорсткасць, зверствы не толькі не забараняюцца, але дазваляюцца ўрадам, калі гэта для яго выгадна, і таму тым больш дазволена тым, якія знаходзяцца ў няволі, нястачы і гараваннях.

Усё гэта былі, як быццам знарок выдуманыя ўстановы для вырабу згушчаных да апошняй ступені гэткай распусты і заган, якіх нельга было дасягнуць ні пры якіх іншых умовах, з тым каб потым распаўсюдзіць у самых шырокіх памерах гэтыя згушчаныя заганы і распусту сярод усяго народу. „Як быццам была задана задача, як найлепшым, найбольш пэўным спосабам разбэсціць як мага больш людзей“, — думаў Нехлюдаў, асэнсоўваючы тое, што рабілася ў турмах і этапах. Сотні тысяч людзей штогод даводзіліся да вышэйшай ступені разбэшчвання, і, калі яны былі зусім разбэшчаны, іх выпускалі на волю для таго, каб яны разносілі ўспрынятае імі ў турмах разбэшчванне і распусту сярод усяго народу.

У турмах — Тюменскай, Екацерынбургскай, Томскай і на этапах Нехлюдаў бачыў, як гэтая мэта, якую, здавалася, паставіла сабе грамадства, паспяхова дасягалася. Людзі простыя, звычайныя, з патрабаваннямі рускай грамадскай, сялянскай, хрысціянскай маральнасці, пакідалі гэтыя разуменні і ўспрыймалі новыя, турэмныя, якія складаліся, галоўным чынам, з таго, што ўсякі здзек, гвалт над чалавечай асобай, усякае знішчэнне яе дазволена, калі яно выгадна. Людзі, якія пажылі ў турме, усёй істотай сваёй даведваліся, што, мяркуючы па тым, што робіцца над імі, усе тыя маральныя законы пашаны і спагады да чалавека, якія прапаведваюцца і царкоўнымі і маральнымі настаўнікамі, у сапраўднасці скасаваны, і што таму і ім не трэба прытрымлівацца іх. Нехлюдаў бачыў гэта на ўсіх знаёмых яму арыштантах: на Фёдараве, на Макары і нават на Тарасе, які, правёўшы два месяцы на этапах, здзівіў Нехлюдава безмаральнасцю сваіх разважанняў. У дарозе Нехлюдаў даведаўся, як валацугі, ўцякаючы ў тайгу, падгаварваюць з са-