Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/449

Гэта старонка не была вычытаная

бой таварышоў і потым, забіваючы іх, харчуюцца іхнім мясам. Ён бачыў жывога чалавека, якога абвінавачвалі і які прызнаўся ў гэтым. І самае жудаснае было тое, што выпадкі людаедства былі не адзіночнымі, а ўвесь час паўтараліся.

Толькі пры асаблівым культываванні заган, як яно робіцца ў гэтых установах, можна было давесці рускага чалавека да таго становішча, да якога ён быў даведзены ў валацугах, што папярэдзілі найноўшае вучэнне Ніцшэ і лічылі ўсё магчымым і нічога не забароненым і распаўсюджвалі гэта вучэнне спачатку сярод арыштантаў, а потым сярод усяго народу.

Адзінае тлумачэнне ўсяго, што адбывалася, было касаванне, застрашэнне, выпраўленне і законамернае пакаранне, як гэта пісалі ў кнігах. Але ў сапраўднасці не было нічога падобнага ні на тое, ні на другое, ні на трэцяе, ні на чацвертае. Замест касавання было толькі распаўсюджванне злачынстваў. Замест застрашэння было патуранне злачынцам, з якіх шмат хто, як валацугі, добраахвотна ішлі ў турмы. Замест выпраўлення было сістэматычнае заражэнне ўсімі заганамі. Патрэба-ж „возмездия“ не толькі не змякчалася ўрадавымі пакараннямі, але выхоўвалася ў народзе, дзе яе і не было.

„Дык навошта-ж яны робяць гэта?“ — пытаў сябе Нехлюдаў і не знаходзіў адказу.

І што больш за ўсё здзіўляла яго, гэта было тое, што ўсё рабілася не мімаволі, не выпадкова, не адзін раз, а што ўсё гэта рабілася стала, на працягу сотні гадоў, з той толькі розніцай, што, даўней гэта былі з вырыванымі насамі і рэзанымі вушамі, потым кляймёныя, на прутах, а цяпер у наручнях і вялі іх параю, а не везлі на калёсах.

Разважанні пра тое, што абурала яго, вынікалі, як яму гаварылі служачыя, з недасканаласці абсталявання месц зняволення і ссылкі, і што гэта ўсё можна паправіць, пабудаваўшы новага фасону турмы, — не здавальнялі Нехлюдава, таму што ён адчуваў, што тое, што абурала яго, вынікала не ад больш ці менш дасканалага абсталявання