Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Маслава ўздрыганула, як толькі пракурор звярнуўся да яе. Яна не ведала, як і што, але адчувала, што ён хоча ёй благога.

— Я не лічыла; бачыла, што былі сторублёвыя толькі.

— Падсудная бачыла сторублёвыя, — я больш нічога не маю.

— Ну, што-ж, прывезлі грошы? — працягваў запытваць старшыня, гледзячы на гадзіннік.

— Прывезла.

— Ну, а потым? — запытаў старшыня.

— А потым ён зноў узяў мяне з сабой, — сказала Маслава.

— Ну, а якжа-ж вы далі яму ў віне парашок? — запытаў старшыня.

— Як дала? Усыпала ў віно, ды і дала.

— Навошта-ж вы далі?

Яна, не адказваючы, цяжка і глыбока ўздыхнула.

— Ён усё не адпускаў мяне, — памаўчаўшы сказала яна. — Змучылася я з ім. Вышла ў калідор і кажу Сімону Міхайлавічу: „хаця-б адпусціў мяне. Стамілася“. А Сімон Міхайлавіч кажа: „ён і нам абрыдзеў. Мы хочам яму парашкоў сонных даць; ён засне, тады пойдзеш“. Я кажу: „добра“. Я думала, што гэта не шкодны парашок. Ён і даў мне паперку. Я ўвайшла, а ён ляжаў за пераборкай і адразу-ж загадаў падаць сабе кан‘яку. Я ўзяла са стала бутэльку фінь-шампань, наліла ў дзве шклянкі — сабе і яму, а ў яго шклянку ўсыпала парашок і дала яму. Хіба я дала-б, каб ведала.

— Ну, а якім чынам у вас апынуўся пярсцёнак? — запытаў старшыня.

— Пярсцёнак ён мне сам падараваў.

— Калі-ж ён вам падараваў яго?

— А як мы прыехалі з ім у нумар, я хацела выходзіць, а ён ударыў мяне па галаве і грабёнку зламаў. Я ўзлавалася, хацела паехаць. Ёе узяў пярсцёнак з пальца і падараваў мне, каб я не ехала, — сказала яна.

У гэты час таварыш пракурора зноў прыўзняўся і ўсё з тым самым роблена-наіўным выглядам папрасіў дазволу зрабіць яшчэ некалькі запытанняў і, атрымаўшы дазвол, схіліўшы над шытым каўнерам галаву, запытаў: