Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Пра гэта ён і паведаміў старшыню, і па яго просьбе зрабілі перапынак.

Услед за суддзямі ўсталі і прысяжныя, адвакаты, сведкі і, з прыемным адчуваннем сканчэння ўжо часткі значнай справы, зарухаліся туды і сюды.

Нехлюдаў вышаў у пакой прысяжных і сеў там ля акна.


XII

Так, гэта была Кацюша.

Дачыненні Нехлюдава да Кацюшы былі вось якія:

Упершыню ўбачыў Нехлюдаў Кацюшу тады, калі ён на трэцім курсе універсітэта, рыхтуючы свой твор аб зямельнай уласнасці, пражыў лета ў сваіх цётак. Звычайна ён з маці і сястрой жыў улетку ў матчыным вялікім падмаскоўным маёнтку. Але ў гэты год сястра яго зайшла замуж, а маці паехала на воды за граніцу. Нехлюдаву-ж трэ‘ было пісаць твор, і ён вырашыў пражыць лета ў цётак. У іх, у іхняй глушы, было ціха, не было чым забаўляцца, а цёткі чула любілі свайго пляменніка і наследніка, і ён любіў іх, любіў іхнюю старамоднасць і простасць жыцця.

Нехлюдаў у гэта лета ў цётак перажываў тое захопленае становішча, калі ўпершыню юнак не па чужых навучаннях, а сам па сабе пазнае ўсё хараство і значнасць жыцця і ўсю значнасць справы, адведзенай у ім чалавеку, бачыць магчымасць бясконцага ўдасканальвання і свайго і ўсяго свету і аддаецца гэтаму ўдасканальванню не толькі з надзеяй, але і з поўнай упэўненасцю ў дасягненні ўсяго таго ўдасканальвання, якое ён уяўляе сабе. У гэты год яшчэ ў універсітэце ён прачытаў „Соцыяльную статыку“ Спенсера і меркаванні Спенсера аб зямельнай уласнасці, якія мелі на яго моцны ўплыў, асабліва таму, што ён сам быў сын вялікай землеўласніцы. Бацька яго быў небагаты, але маці атрымала ў пасаг каля 10 тысяч дзесяцін зямлі. Ён упершыню зразумеў тады ўсю жорсткасць і несправядлівасць прыватнага землеўласніцтва і, будучы адным з тых людзей, для якіх ахвяра ў імя маральных патрабаванняў складае вышэйшую духоўную асалоду, ён рашыў не кары-