Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/480

Гэта старонка не была вычытаная

11. Бо сын чалавечы прышоў спагнаць і выратаваць тое, што загінула, — чытаў ён далей.

12. Як вам здаецца? Каб у каго было сто авечак, і адна з іх заблудзілася; дык ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у горах і ці не пойдзе шукаць тую, што заблудзілася?

13. І калі здарыцца, што знойдзе яе, дык ісцінна кажу вам, ён радуецца за яе больш, як з дзевяноста дзевяці, што не заблудзіліся.

14. Так, няма волі айца вашага нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.

„Так, не было волі айца, каб яны загінулі, а вось яны гінуць сотнямі, тысячамі. І няма спосабу выратаваць іх“, — падумаў ён.

21. Тады Пётр прыступіў да яго і сказаў, — чытаў ён далей: — Госпадзі! Колькі разоў дараваць брату майму, які саграшае супроць мяне? Ці да сямі разоў?

22. Ісус гаворыць яму: не кажу табе: да сямі, але да седміжды сямідзесяці разоў.

23. Таму царства нябеснае падобна да дара, які захацеў палічыцца з нявольнікамі сваімі.

24. Калі пачаў ён лічыцца, прыведзены быў да яго нехта, які павінен быў яму дзесяць тысяч талантаў.

25. А як ён не меў чым заплаціць, дык цар яго загадаў прадаць яго, і жонку яго, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.

26. Тады нявольнік той паў і, кланяючыся яму, казаў: цар! пацярпі на мне, і ўсё табе заплачу.

27. Цар, злітаваўшыся над нявольнікам тым, адпусціў яго і доўг дараваў яму.

28. Нявольнік-жа той, вышаўшы, знайшоў аднаго з таварышоў сваіх, які павінен быў яму сто дынарыяў і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: аддай мне, што вінен.

29. Тады таварыш яго паў да ног яго, маліў яго і казаў: пацярпі на мне, і ўсё аддам табе.

30. Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў цямніцу, пакуль не аддасць доўг.

31. Таварышы яго, бачыўшы, што адбылося, вельмі засмуціліся і, прышоўшы, расказалі цару свайму ўсё, як было.