Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

віна, усе лічылі гэта дзівацтвам і нейкай хваслівай арыгінальнасцю, калі-ж ён траціў вялікія грошы на паляванне або на абсталяванне багатага габінета, дык усе хвалілі яго густ і дарылі яму дарагія рэчы. Калі ён быў нявінным і хацеў астацца гэткім да жаніцьбы, дык сваякі яго баяліся за яго здароўе, і нават маці не засмуцілася, а нават узрадвалася, калі даведалася, што ён зрабіўся сапраўдным мужчынам і адбіў нейкую французскую даму ў свайго таварыша. Пра эпізод-жа з Кацюшай, што ён мог падумаць жаніцца з ёю, княгіня маці не магла падумаць без жаху.

Таксама, калі Нехлюдаў, дасягнуўшы поўналецця, аддаў той невялікі маёнтак, які ён наследаваў ад бацькі, сялянам, таму што лічыў несправядлівым уладанне зямлёю, — гэты ўчынак яго выклікаў жах у яго маці і сваякоў і быў вечнай прычынай дакораў і кпінаў над ім усіх яго сваякоў. Яму няспынна расказвалі аб тым, што сяляне, атрымаўшы зямлю, не толькі не пабагацелі, але збяднелі, паставілі сабе тры карчмы і зусім пакінулі працаваць. Калі-ж Нехлюдаў, паступіўшы ў гвардыю, са сваімі высокапастаўленымі таварышамі пражыў і прагуляў столькі, што Елена Іванаўна павінна была ўзяць грошы з капітала, яна амаль не засмуцілася, лічачы, што гэта натуральна і нават добра, калі гэта воспа прышчапляецца ў маладосці і ў добрым таварыстве.

Спачатку Нехлюдаў змагаўся, але змагацца было занадта цяжка, таму што ўсё тое, што ён, верачы сабе, лічыў добрым, лічылася дрэнным іншымі, і, наадварот, усё, што, верачы сабе, ён лічыў дрэнным, лічылася добрым усімі тымі, хто яго акружаў. І скончылася тым, што Нехлюдаў здаўся, перастаў верыць сабе і паверыў іншым. І спачатку гэта адмаўленне ад сябе было непрыемным, але працягвалася гэта непрыемнае адчуванне вельмі нядоўга, і неўзабаве Нехлюдаў, у гэты-ж час пачаўшы курыць і піць віно, перастаў адчуваць гэта непрыемнае пачуццё і нават адчуў вялікую палёгку.

І Нехлюдаў, з палкасцю сваёй натуры, увесь аддаўся гэтаму жыццю, якое ўхвалялі ўсе тыя, хто яго акружаў, і зусім заглушыў у сабе той голас, які патрабаваў нечага