Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

8) З ноздраў, вушэй і рота выцякае пеністая сукравічная вадкасць, рот напалову адкрыты.

9) Шыі амаль няма з прычыны апухласці твара і грудзей. І т. д. і т. д.

На чатырох старонках па 27 пунктах ішло такім чынам апісанне ўсіх падрабязнасцей вонкавага агляду страшнага, вялізнага і яшчэ апухлага, што пачаў ужо распадацца, трупа купца, які весяліўся ў горадзе. Адчуванне нейкай брыдкасці, якое было ў Нехлюдава, яшчэ павялічылася пры чытанні гэтага апісання трупа. Жыццё Кацюшы і сукравічная вадкасць, што выцякае з наздрэй, і вочы, што вышлі з арбіт, і яго ўчынак з ёй, — усё гэта, здавалася яму, былі рэчы аднаго гатунку, і ён са ўсіх бакоў быў акружаны і ахоплены гэтымі рэчамі. Калі скончылася, нарэшце, чытанне вонкавага агляду, старшыня цяжка ўздыхнуў і ўзняў галаву, спадзяючыся, што скончана, але сакратар адразу-ж пачаў чытаць апісанне ўнутранага агляду.

Старшыня ізноў схіліў галаву і, абапёршыся на руку, заплюшчыў вочы. Купец, што сядзеў побач з Нехлюдавым, намагаўся з усіх сіл, каб не заснуць, і часам хістаўся; падсудныя, таксама як і жандары за імі, сядзелі нерухома.

„З унутранага агляду аказалася, што:

1) Скураныя чарапныя пакрыцці лёгка аддзяляліся ад чарапных касцей, і сінякі не былі нідзе заўважаны.

2) Касці чэрапа сярэдняй таўшчыні і цэлыя.

3) На цвёрдай мазгавой абалонцы маюцца дзве невялікія пігментаваныя плямы велічынёй прыблізна ў чатыры дзюймы, сама абалонка бледна-матавага колеру“ і т. д. і т. д., яшчэ 13 пунктаў.

Затым ішлі імёны панятых, подпісы і затым заключэнне ўрача, з якога відаць было, што знойдзеныя пры ўскрыцці і запісаныя ў пратаколе змены ў страўніку і часткова ў кішках і нырках даюць права зрабіць з вялікай ступенню праўдападобнасці вынік, што Смелькоў памёр ад атруты, якая патрапіла яму ў страўнік разам з віном. Сказаць па наяўных зменах у страўніку і кішках, якая менавіта атру- та была ўведзена ў страўнік, — цяжка; пра тое-ж, што атрута гэта трапіла ў страўнік з віном, трэба думаць з той