Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Купец Смелькоў, паводле азначэння таварыша пракурора, быў тып некранутага рускага чалавека з яго шырокай натурай, які, з прычыны сваёй даверлівасці і велікадушша, зрабіўся ахвярай глыбока распусных асоб, пад уладу якіх ён падупаў.

Сімон Карцінкін быў атавістычным вынікам прыгонніцтва, чалавекам прыгнечаным, без адукацыі, без прынцыпаў, без рэлігіі нават. Еўфімія была яго палюбоўніцай і ахвярай спадчыннасці. У яе былі ўсе адзнакі дэгенератнае асобы. Галоўнай-жа прычынай злачынства была Маслава, якая ўяўляла з сябе ў самых нізкіх яго рысах з‘яву дэкадэнства. „Жанчына гэта, — гаварыў таварыш пракурора, не гледзячы на яе, — атрымала адукацыю, — мы чулі на судзе паказанні яе гаспадыні. Яна не толькі ўмее чытаць і пісаць, яна ведае па-французску, яна сірата, напэўна з зародкамі злачыннасці, была ўзгадавана ў інтэлігентнай дваранскай сям‘і і магла-б жыць сумленнай працай; але яна кідае сваіх дабрадзеяў, аддаецца сваім страсцям і для задавальнення іх ідзе ў публічны дом, дзе вылучаецца сярод іншых сваіх таварышак сваёй адукацыяй і, галоўнае, як вы чулі тут, панове прысяжныя засядацелі, ад яе гаспадыні, умельствам уплываць на наведвальнікаў той таемнай, за апошні час даследаванай навукай, асабліва школай Шарко, якасцю, вядомай пад імем унушэння. Гэтай самай якасцю яна заўладала рускім асілкам, добрадушным, даверлівым Садко-багатым гасцём, і скарыстоўвае яго даверлівасць на тое, каб спачатку абакрасці, а потым без жалю адабраць у яго жыццё“.

— Ну, ужо гэта ён, здаецца, зарапартаваўся, — сказаў, усміхаючыся, старшыня, схіляючыся да суровага члена.

— Чорт ведае, які дурань, — сказаў суровы член.

— Панове прысяжныя засядацелі, — працягваў тымчасам, грацыёзна выгінаючыся тонкім станам, таварыш пракурора, — у вашых руках лёс гэтых асоб, але ў вашых руках часткова і лёс грамадства, на якое вы ўплываеце сваім прысудам. Вы ўдумайцеся ў значэнне гэтага злачынства, у небяспеку, якую ўяўляюць для грамадства гэткія паталагічныя, так сказаць, індывідуумы, як Маслава, і агарадзіце