Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

лася тая звычайная з‘ява, што даўно не бачаны твар любімага чалавека, спачатку здзівіўшы тымі вонкавымі зменамі, якія адбыліся за час адсутнічання, пакрыху робіцца зусім гэткім самым, якім ён быў шмат год раней, знікаюць усе змены, пакладзеныя часам, і перад духоўнымі вачыма выступае толькі тое галоўнае выяўленне выключнай, непаўторнай духоўнай асобы. Гэтае самае адбывалася ў Нехлюдаве.

Так, не гледзячы на арыштанцкі халат, на тое, што цела пашырацела і грудзі выраслі, не гледзячы на тое, што ніжняя частка твара раздалася, не гледзячы на зморшчыкі на ілбе і на скронях і на падпухлыя вочы, гэта была безумоўна тая самая Кацюша, якая ў светлае хрыстова васкрасенне гэтак нявінна знізу ўгору глядзела на яго, любімага ёю чалавека, сваімі закаханымі вачыма, якія смяяліся ад радасці і паўнаты жыцця.

„І гэткая дзіўная выпадковасць! Трэба-ж, каб гэтая справа разглядалася менавіта на маёй сесіі, каб я, нідзе не сустракаючы яе 10 год, сустрэў яе тут, на лаве падсудных! І чым гэта ўсё скончыцца? Хутчэй, ах, хутчэй-бы!“

Ён усё не скараўся таму адчуванню каяння, якое пачынала гаварыць у ім. Яму здавалася гэта выпадковасцю, якая пройдзе і не парушыць яго жыцця. Ён адчуваў сябе тым шчанём, якое непрыстойна трымала сябе ў пакоях і якое гаспадар, узяўшы за шыю, тыркае носам у тую брыдоту, што яно нарабіла. Шчанё вішчыць, цягнецца назад, каб адысці як мага далей ад вынікаў сваёй справы і забыць пра іх, але няўмольны гаспадар не адпускае яго. Гэтак і Нехлюдаў адчуваў ужо ўсю брыдоту таго, што ён нарабіў, адчуваў і магутную руку гаспадара, але ўсё яшчэ не разумеў значэння таго, што ён зрабіў, не прызнаваў самога гаспадара. Яму ўсё хацелася не верыць у тое, што тое, што было перад ім, было яго ўчынкам. Але няўмольная, нябачная рука трымала яго, і ён прадчуваў ужо, што ён не выкруціцца. Ён яшчэ набіраўся смеласці і, як звычайна, паклаўшы нагу на нагу і безуважна гуляючы сваім pince-nez, у самаўпэўненай позе сядзеў на сваім другім крэсле першага раду. А тым часам, у глыбіні сваёй душы, ён ужо адчуваў усю