Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

„188* года, красавіка 28 дня, згодна ўказу яго імператарскай вялікасці, Акруговы Суд, па крымінальнаму аддзяленню, у сілу пастановы паноў прысяжных засядацеляў, на падставе З п. арт. 771, З п. арт. 776 і арт. 777 Уст, Крым. Судапраізв., ухваліў: селяніна Сімона Карцінкіна, 33 год, і мяшчанку Кацярыну Маславу, 27 год, пазбавіўшы ўсіх правоў маёмасці, выслаць на катаржныя работы: Карцінкіна на 8 год, а Маславу на 4 гады, з вынікамі для абодвух па 25 арт. Укладання. Мяшчанку-ж Еўфімію Бачкову, 48 год, пазбавіўшы ўсіх асаблівых, асабова і па годнасці дадзеных ёй правоў і пераваг, заключыць у турму тэрмінам на тры гады, з вынікамі па 49 арт. Укладання. Судовыя па гэтай справе выдаткі ўскласці па роўнай частцы на асуджаных, а ў выпадку іхняй незаможнасці прыняць на рахунак казны. Рэчавыя па справе гэтай доказы прадаць, пярсцёнак вярнуць, слоікі знішчыць“.

Карцінкін стаяў, гэтак-жа выцягваючыся, трымаючы рукі з адтапыранымі пальцамі па швах і варушачы шчакамі. Бачкова здавалася зусім спакойнай. Пачуўшы пастанову, Маслава барвова пачырванела.

— Не вінавата я, не вінавата, — раптам на ўсю залу ўскрыкнула яна. — Грэх гэта. Не вінавата я. Не хацела, не думала. Праўду кажу. Праўду. — І, апусціўшыся на лаву, яна голасна заплакала.

Калі Карцінкін і Бачкова вышлі, яна ўсё яшчэ сядзела на месцы і плакала, так што жандар павінен быў крануць яе за рукаў халата.

„Не, гэта немагчыма гэтак пакінуць“, — прагаварыў сам сабе Нехлюдаў, зусім забыўшы, сваю нядобрую думку, і сам не ведаючы чаму, паспяшыў у калідор яшчэ раз зірнуць на яе. У дзвярах цясніўся шумны натоўп прысяжных і адвакатаў, якія выходзілі здаволеныя сканчэннем справы, так што ён на некалькі мінут затрымаўся ў дзвярах. Калі-ж ён вышаў у калідор, яна была ўжо далёка. Хуткімі крокамі, не думаючы аб тым, што ён звяртае на сябе ўвагу, ён дагнаў і перагнаў яе, і спыніўся. Яна ўжо не плакала і толькі парыўна ўсхліпвала, выціраючы пачырванелы, з плямамі твар канцом хусткі, і прайшла міма яго, не азіра-