Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

кагадовая дзева-славянафілка, насупраць — Міхаіл Сяргеевіч ці Міша Телегін, стрыечны брат Міссі, і ўнізе стала сама Міссі і каля яе некрануты прыбор.

— Ну вось і добра. Сядайце, мы яшчэ толькі за рыбай, — праз сілу асцярожна жуючы ўстаўнымі зубамі, прагаварыў стары Карчагін, падымаючы на Нехлюдава налітыя крывёю вочы, на якіх не было відаць павек. — Сцяпан, — звярнуўся ён з поўным ротам да тоўстага самавітага буфетчыка, паказваючы вачыма на пусты прыбор.

Хаця Нехлюдаў добра ведаў і многа разоў і за абедам бачыў старога Карчагіна, сёння неяк асабліва непрыемна падзейнічаў на яго гэты чырвоны твар з пажадлівымі смакуючымі губамі над закладзенай пад камізэльку салфеткай, і тлустая шыя, галоўнае — уся гэта гладкая тлустая генеральская фігура. Нехлюдаў міжвольна ўспомніў тое, што ведаў аб жорсткасці гэтага чалавека, які, бог ведае для чаго, бо ён быў багатым і знатным, і яму не трэба было выслугоўвацца, — біў бізунамі і нават вешаў людзей, калі быў начальнікам края.

— Зараз пададуць, ваша сіяцельства, — сказаў Сцяпан, беручы з буфета, напоўненага срэбранымі вазамі, вялікую разліўную лыжку і ківаючы прыгожаму лёкаю з бакенбардамі, які адразу-ж пачаў упарадкоўваць побач з Міссі некрануты прыбор, накрыты ўмела складзенай накрухмаленай салфеткай, на якой тырчэў герб.

Нехлюдаў абышоў увесь стол, усім паціскаючы рукі. Усе, апрача старога Карчагіна і дам, уставалі, калі ён падыходзіў да іх. І гэты абыход стала і пацісканне рук усім прысутным, хаця з большасцю з іх ён ніколі не размаўляў, здалося яму сёння асабліва непрыемным і смешным. Ён папрасіў прабачэння за тое, што спазніўся, і хацеў сесці на пустое месца на канцы стала паміж Міссі і Кацярынай Аляксееўнай, але стары Карчагін патрабаваў, каб ён, калі ўжо не п‘е гарэлкі, дык усё-ж закусіў-бы каля стала, на якім былі амары, ікра, сыры, селядцы. Нехлюдаў не чакаў таго, што ён гэткі галодны, але, пачаўшы есці хлеб з сырам, не мог спыніцца і прагна еў.

— Ну, што-ж, падрывалі асновы? — сказаў Коласаў, іранічна ўжываючы выраз рэтраграднай газеты, якая паўставала