Старонка:Васкрасенне (1937).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

супроць суда прысяжных. — Апраўдалі вінаватых, абвінавацілі невінаватых, так?

— Падрывалі асновы… падрывалі асновы… — паўтарыў, смеючыся, князь, які поўнасцю давяраў розуму і вучонасці свайго ліберальнага таварыша і друга.

Нехлюдаў, рызыкуючы быць непачцівым, нічога не адказаў Коласаву і, сеўшы за пададзены суп, які яшчэ дыміўся, працягваў жаваць.

— Дайце-ж яму паесці, — усміхаючыся, сказала Міссі, гэтым займеннікам „яму“ напамінаючы сваю з ім блізкасць.

Коласаў між тым жвава і гучна расказваў змест абурыўшага яго артыкула супроць суда прысяжных. Яму памагаў Міхаіл Сяргеевіч, пляменнік, і расказваў змест другога артыкула той самай газеты.

Міссі, як заўсёды, была вельмі distinguée[1] і ў добрым, непрыкметна добрым адзенні.

— Вы, напэўне, вельмі стаміліся, згаладалі, — сказала яна Нехлюдаву, дачакаўшыся, каб ён пражаваў.

— Не, не асабліва. А вы? ездзілі глядзець карціны? — запытаў ён.

— Не, мы адклалі. А мы былі на lawn tennis‘e ў Саламатавых. І сапраўды, містэр Крукс дзіўна гуляе.

Нехлюдаў прыехаў сюды, каб крыху пазабавіцца, і заўсёды яму ў гэтым доме бывала прыемна, не толькі з прычыны таго добрага тону раскошы, якая прыемна дзейнічала на яго, але і з прычыны той атмасферы ліслівай ласкі, якая непрыкметна акружала яго. Сёння-ж, дзіўная рэч, усё ў гэтым доме здавалася брыдкім яму, — усё, пачынаючы ад швейцара, шырокіх сходняў, кветак, лёкаяў, убрання стала да самай Міссі, якая сёння здавалася яму непрывабнай і ненатуральнай. Непрыемным быў для яго і гэты самаўпэўнены, пошлы, ліберальны тон Коласава, непрыемнай была бычыная, самаўпэўненая пажадлівая постаць старога Карчагіна, непрыемнымі былі французскія фразы славянафілкі Кацярыны Аляксееўны, непрыемнымі былі крыху замешаныя твары гувернанткі і рэпетытара, асабліва непрыемным быў займеннік

  1. Зграбная.