Гэта старонка не была вычытаная
Дзе заўсёды гнуцца вербы,
Ад чаго ня знаць,
Мне далёкія павераць
І раскажуць шмат.
Буду я над іхнім полем
Песьняю званіць,
Каб і там сваю нядолю
Загубілі дні…
Ня шумелі, каб асіны
На бяду і жаль,
Ды вятры не галасілі
На крыжах.
І калі ізноў вярнуся,
Пад напевы струн,
Для цябе і Беларусі —
Песьню падару.
|}