СЬЦЕЖКІ ПАВІЛІСЯ Сьцежкі павіліся, сьцежкі зарасьлі, З поўначы на поўдзень залаты прастор, Ці то ветры звоняць, ці шуміць аер: Насустрэчу толькі туманы з балот… Туманы сінелі, не маглі зьвінець. Ледзь шуршалі словы ў занізях калін. Беласьнежны месяц па-над асакамі… І тыя туманы, і вярба за плотам. Але тыя сьцежкі сёньня дзе яны? Так-жа сіньню веюць туманы з расой, Сьцежкі павіліся, сьцежкі зарасьлі, |
Старонка:Васільковы россып (1929).pdf/20
Гэта старонка была вычытаная