ЗІМА
Вулкамі веі Заплакалі зноў. Сьнежныя зьмеі Шыпяць за вакном.
Круцяцца, скачуць І штосьці пяюць, — Ці на удачу, Ці згубу маю.
Мне усёроўна Каторы дзень, Крывая ці роўная Месяцу цень.
Сэрцу балюча, Сябе не шкада… Сьнежныя кручы Веюць на дах.
Шчасьця няма, А ці будзе яно?! Толькі зіма Ды сьнягі за вакном.
Толькі завеі Пасьвістваюць зноў. Сьнежныя зьмеі Шыпяць за вакном.