Старонка:Васільковы россып (1929).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе сьмяяўся я і плакаў часта
(Весялосьць была такая ад сахі),
Каб цяпер шукаць такое шчасьце,
Дзе усе зыходзяцца шляхі.

Ад таго за вокнамі цьвітуць каліны,
І чаромха белая гарыць вясной,
Што такая зноў вясёлая краіна
І такая пурпуровасьць зноў.

|}