Старонка:Васільковы россып (1929).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер даўно ня бачыў я сяло, і поле,
А ўсё-ж у думках многа васількоў,
І часам ля вакон знаёмыя таполі
Прыймаю я сумных сваякоў.

Ах любы мой, каханы горад!
Ад песень і гудкоў тваіх каму не весялей?!
Стаю ля сьцен тваіх, і пад каменны шорах
Успамінаю аб сваім сяле.

|}